БиблияСимфонияЧарняўскі-17С › Сяброўства

«Сяброўства» / Симфония / Чарняўскі-17

Слово: «Сяброўства» встречается 31 раз в 31 стихе.
Все НЗ ВЗ АП

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Стихи 1–31 из 31
Чужаложнікі, ці вы не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам ёсць варожасць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага веку, той робіцца ворагам Бога.
Завязалася ж у Ёнатана з Давідам сяброўства; бо палюбіў ён яго, як сваю душу.
Такім чынам, акажы міласэрнасць паслугачу свайму, бо ты ўвёў паслугача свайго ў сяброўства з табою; калі ж я ў чым вінаваты, ты забі мяне, але да бацькі свайго не вядзі мяне».
Заключыў Ёнатан сяброўства з домам Давіда, кажучы: «Хай Госпад будзе паведамлены аб справах ворагаў Давіда!»
І паслаў Абнэр вестуноў ад сябе да Давіда, каб сказалі яны: «Чыя гэта зямля?» і яшчэ сказалі: «Заключы сяброўства са мной, і рука мая будзе з табою, і прывяду я да цябе ўвесь Ізраэль».
Давід сказаў: «Вельмі добра, я заключу з табой сяброўства, але толькі прашу цябе аб адной рэчы, а менавіта: ты не ўбачыш аблічча майго, калі найперш не прывядзеш Міхол, дачку Саўла, калі прыйдзеш мяне ўбачыць».
Насустрач яму выбег Егу, сын Ханані Прадракальніка, і сказаў яму: «Бязбожніку ты даеш дапамогу і з тымі, што ненавідзяць Госпада, распачынаеш сяброўства, — і таму сапраўды заслужыў ты гнеў Госпада;
Па гэтым цар Юдэі Язафат завязаў сяброўства з Ахазіем, царом Ізраэля, якога ўчынкі былі надта ліхія,
бо агіднасць для Госпада — усякі крывадушны чалавек, а з сумленнымі — сяброўства Яго.
Хто ўтойвае злачынства — шукае сяброўства, а хто ў размове нагадвае аб ім — раз’ядноўвае саюзнікаў.
І па канцы гадоў злучацца яны; і дачка паўднёвага цара прыбудзе да цара паўночнага, каб завязаць сяброўства. І моц яго рукі не будзе трывалай, і яго рука не ўтрымаецца; і будзе выдадзена яна, і тыя, што яе прывялі, яе дзіця ды той, хто падтрымліваў яе ў тыя часы.
Яна бо ёсць людзям бязмежны скарб; тыя, хто яе набыў, — падрыхтаваліся да сяброўства з Богам праз дары навучэння.
І хто баіцца Госпада, будзе мець таксама сяброўства Яго, бо які Ён Сам, такім будзе Яго сябар.
Што за сяброўства гаршка з катлом? Бо калі стукнуцца яны, ён разаб’ецца.
Хто кідае каменем у птушак, адганяе іх; так хто зневажае прыяцеля, спыняе сяброўства.
Як бо чалавек, што страціў таго, хто памёр, так і ты, што страціў сяброўства блізкага свайго;
Але з чалавекам пабожным падтрымай сяброўства, а таксама з тым, аб якім ведаеш, што беражэ прыказанні,
Ды Юда выбраў Эўпалема, сына Ёана, сына Акоса, і Язона, сына Элеазара, і паслаў іх у Рым, каб завязаць з імі сяброўства і саюз
і сёння ставім цябе першасвятаром над народам тваім і будзеш называцца прыяцелем цара — і пасылае табе пурпур і вянец залаты, — у нашых справах будзь з намі ды захавай для нас сяброўства».
«Чаму дапусціліся мы да таго, што Аляксандр апярэдзіў нас і завязаў сяброўства з юдэямі, і гэтым умацаваўся?
і цяпер заключым сяброўства між сабою, і дай мне дачку сваю за жонку, і я буду зяцем тваім, і дам табе дары, вартыя цябе».
І Ёната, бачачы, што час яму спрыяе, выбраў людзей і паслаў іх умацаваць Рым і ўзнавіць з імі сяброўства;
І выбраліся ў Рым, і ўвайшлі ў сэнат, і сказалі: «Першасвятар Ёната і народ Юдэйскі паслалі нас узнавіць сяброўства і саюз з вамі, як раней».
паспрабавалі паслаць лісты да вас, каб узнавіць братэрства і сяброўства, каб часам не сталі мы вам чужымі; многа бо прайшло часу, як вы пісалі да нас.
Такім чынам, выбралі мы Нумэнія, сына Антыёха, і Антыпатра, сына Язона, дый паслалі іх да рымлян, каб узнавіць сяброўства з імі і папярэдні саюз;
напісалі яму ліст на медных табліцах, што хочуць з ім аднавіць сяброўства і саюз, які быў заключаны з яго братамі: Юдам і Ёнатам;
і тое, што яны сказалі, мы запісалі ў рашэннях народа так: “Вестуны юдэйскія: Нумэній, сын Антыёха, ды Антыпатр, сын Язона, прыбылі да нас, каб узнавіць сяброўства.
Прыбылі да нас пасланнікі юдэйскія, нашыя прыяцелі і саюзнікі, пасланыя першасвятаром Сімонам і народам Юдэйскім, каб аднавіць ранейшае сяброўства і саюз.
І, скасаваўшы гуманітарныя прывілеі адносна сяброўства і саюзу, якімі карысталіся юдэі дзеля дабраты цароў праз Ёана, бацьку Эўпалема, які быў легатам у рымлян, ён, парушаючы законныя правы грамадзян, уводзіў звычаі, праціўныя закону.
і каб, гэткім чынам паступіўшы, ён вызваліўся ад смерці, і каб дзеля даўняга з імі сяброўства атрымаў міласэрнасць.
накіраваўся ён у Пталемею; пталемейцы былі надта незадаволены ўмовамі сяброўства, наракалі бо звыш меры і захацелі скасаваць дагаворы.
Стихи 1–31 из 31
Предыдущее:
Сяброўкі
Следующее:
Сяброўствам

Симфония: Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2017

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.