БиблияСимфонияЧарняўскі-17Ч › Чалавекі

«Чалавекі» / Симфония / Чарняўскі-17

Слово: «Чалавекі» встречается 17 раз в 17 стихах.
Все НЗ ВЗ АП

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Стихи 1–17 из 17
Калі ён падняў вочы, з’явіліся перад ім тры чалавекі, якія стаялі каля яго. Калі ён убачыў іх, то паспяшаўся ад дзвярэй палаткі сваёй насустрач, і пакланіўся да зямлі,
А два чалавекі засталіся ў лагеры, адзін з іх зваўся Эльдад, а другі — Мэдад; на іх таксама сышоў дух, бо і яны былі прызначаны, толькі не пайшлі ў палатку. І, калі яны прарочылі ў лагеры,
то хай стануць абодва чалавекі, што маюць спрэчку, перад Госпадам, перад абліччам святароў і суддзяў, што будуць у тыя дні.
Выберыце з кожнага пакалення па тры чалавекі, каб я паслаў іх і каб яны падняліся, і абышлі зямлю, і раздзялілі яе паводле колькасці кожнага народа, і каб паведамілі мне пра тое, як раздзялілі.
І паслаў Госпад Натана да Давіда. Ён, калі прыбыў да яго, сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны;
Гэтыя чатыры чалавекі былі з роду Рэфы з Гета, і яны загінулі ад рукі Давіда і паслугачоў яго.
і прыйшлі два чалавекі, сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сведчылі яны, як людзі д’ябальскія, супраць яго перад натоўпам людзей: «Набот блюзніў супраць Бога і цара». Таму вывелі яго за горад і ўкаменавалі.
А ён загадаў: «Схапіце іх жывымі!» І калі схапілі іх жывымі, забілі іх каля Бэтэкеда, сорак два чалавекі, і ён не пашкадаваў з іх ні аднаго.
ды браты іх, што выконваюць работы ў святыні — восемсот дваццаць два чалавекі. І Адая, сын Ерахама, сына Пэлеліі, сына Амсі, сына Захарыі, сына Пасура, сына Мэльхіі;
Усе левіты ў святым горадзе налічвалі дзвесце восемдзесят чатыры чалавекі.
І прыдзверныя: Акуб, Тэльмон ды браты іх, якія пільнавалі брамы — сто семдзесят два чалавекі.
І тыя тры чалавекі перасталі адказваць Ёву, бо ён выглядаў справядлівым у вачах сваіх.
і калі будуць там тры чалавекі гэтыя: Ной, Даніэль і Ёў, дык толькі яны, дзеля справядлівасці сваёй, вызваляць душы свае, — кажа Госпад Бог.
і калі ў ёй будуць гэтыя тры чалавекі, — жыву Я, — кажа Госпад Бог, — яны не вызваляць ані сыноў, ані дачок, але толькі яны самі вызваляцца, а зямля стане пустыняю.
і тыя тры чалавекі застануцца ў ёй, — жыву Я, — кажа Госпад Бог, — не вызваляць яны ані сыноў, ані дачок, а вызваляцца толькі яны самі.
Тры ж чалавекі, Сэдрак, Місак і Абдэнага, упалі звязанымі ў сярэдзіну распаленай печы. * І яны хадзілі сярод полымя, славячы Бога і дабраслаўляючы Госпада. Падняўшыся ж, Азарыя так маліўся і, раскрыўшы свае вусны, казаў пасярэдзіне агню: «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа нашых бацькоў, і поўны хвалы; і імя Тваё дабраславёна на векі. Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя. Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў. Бо зграшылі мы і дапусціліся беззаконнасці, адыходзячы ад Цябе, і пакінулі мы Цябе ва ўсім; і прыказанняў Тваіх не спаўнялі мы, і не бераглі іх ані не спаўнялі таго, што нам загадваў, каб нам добра было. Такім чынам, усё, што Ты на нас навёў, ды ўсё, што нам зрабіў, зрабіў Ты ўсё паводле справядлівага рашэння; і выдаў нас у рукі нашых ліхіх непрыяцеляў і найгоршых паміж адступнікаў і несправядліваму цару, найболей крывадушнаму на ўсёй зямлі; і цяпер не маем смеласці адкрыць вусны свае; сорам і ганьба ахутала тваіх паслугачоў і тых, што Цябе славяць. Просім: не кідай нас назаўсёды — дзеля імя Твайго, і не разрывай Твайго запавету, і не ўхіляй ад нас Сваёй міласэрнасці з увагі да Твайго прыяцеля Абрагама, і да паслугача Твайго Ізаака, ды Твайго святога Ізраэля, якім сказаў Ты, што размножыш патомства іх, як зоркі на небе ды як пясок на беразе мора; бо, Госпадзе, мы найменшыя сярод усіх народаў; і мы сёння паніжаны на ўсёй зямлі з прычыны грахоў нашых; і няма цяпер валадара, ані прарока, ані правадыра, ані цэласпалення, ані ахвяр, ані дароў з ежы, ані ўспалення, ані месца дзеля пяршыняў для Цябе, каб маглі мы спазнаць Тваю міласэрнасць; аднак у душы стурбаванай і ў духу пакорлівасці няхай нас прымуць, як цэласпаленне з бараноў і быкоў ды як з тысяч тлустых авечак, дык хай сёння наша ахвяра стане на віду ў Цябе, і ўдасканаль тых, хто ідзе за Табою, бо тыя, што пакладаюцца на Цябе, не пасаромяцца. І цяпер ідзём за Табою ўсім сэрцам, і адчуваем страх перад Табою, ды шукаем Твайго аблічча; не сарамаці нас, але рабі з намі паводле Сваёй спагадлівасці і паводле Сваёй вялікай міласэрнасці, і выбаві нас Сваімі цудамі, і праслаў імя Сваё, Госпадзе. І ўсе тыя, што крыўдзяць паслугачоў Тваіх, хай спазнаюць ганьбу; хай іх сорам пакрые, пазбавіць усякай сілы, і моц іх хай будзе прыдушана. Хай бо яны пазнаюць, што Ты — Госпад Бог адзіны і поўны славы на зямлі». І паслугачы царскія, якія іх укінулі, не пераставалі распальваць печ нафтаю, і смалой, і пакуллем, і галлём; і полымя ўздымалася на сорак дзевяць локцяў над печчу, і захапіла і спаліла тых халдэйцаў, якія знаходзіліся каля печы. Аднак Анёл Госпадаў сышоў у печ разам з Азарыем і яго сябрамі і ўхіліў полымя агню з печы, і зрабіў у сярэдзіне печы быццам вільготны вецер, і агонь не дакрануўся да іх зусім, і не выклікаў болю, ані не зрабіў ніякай крыўды. Тады гэтыя трое як бы адным голасам славілі і хвалілі ды дабраслаўлялі Бога ў печы, кажучы: «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа бацькоў нашых, і поўны славы, і найузвышаны на векі; і дабраславёна хай будзе святое імя Тваё, поўнае хвалы і найслаўнейшае, і найузвышанае на векі. Дабраславёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, і найслаўнейшы, і славуты на векі. Дабраславёны Ты на пасадзе Твайго валадарства, і найслаўнейшы, і найузвышаны на векі. Дабраславёны Ты, што глядзіш у апраметную, седзячы на херубінах, і славуты, найузвышаны на векі. Дабраславёны Ты на цвярдыні неба, і слаўны, і славуты на векі. Усе Госпадавы творы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі. Нябёсы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Анёлы Госпадавы, дабраславіце Госпада, слаўце і ўзвялічвайце Яго на векі! Усе воды паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Усе Магуцці, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Сонца і месяц, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Зоркі нябесныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Усе дажджы і росы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Усе вятры, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Агонь і жар, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Халады і спякота, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Росы і іней, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Маразы і халады, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Ільды і снягі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышаце Яго на векі! Ночы і дні, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Святло і цемра, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Маланкі і хмары, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Хай зямля дабраслаўляе Госпада, хай хваліць і надта ўзвышае Яго на векі! Горы і ўзгоркі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Усе расліны зямныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Моры і рэкі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Крыніцы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Вялікія марскія жывёлы і ўсё, што плавае ў вадзе, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Усе птушкі паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Усе звяры дзікія і жывёлы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Сыны людскія, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Ізраэлю, дабраславі Госпада, хвалі і надта ўзвышай Яго на векі! Святары Госпадавы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Паслугачы Госпада, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Духі і душы справядлівых, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Святыя і пакорлівыя сэрцам, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Ананію, Азарыю, Місаэлю, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Бо вырваў нас з цемры і ад рукі смерці збавіў, і вызваліў нас спасярод печы, што палымнела, і вырваў нас з сярэдзіны агню. Праслаўце Госпада, бо ласкавы, бо вечна трывае Яго міласэрнасць! Усе, хто баіцца Госпада, дабраславіце Бога багоў; хваліце і слаўце Яго, бо вечная ёсць Яго міласэрнасць!»
І я, Даніэль, убачыў, і вось, два іншыя чалавекі стаялі, адзін на беразе на тым баку ракі і другі на беразе на гэтым баку ракі.
Предыдущее:
Чалавеку
Следующее:
Чалавеча

Симфония: Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2017

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.