Перакла́д Сё́мухі — пераклад усяе Бібліі, выйшаў у 2002, зьдзейсьнены пад рэдакцыяй місіянэра Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.
Беларуская Біблія у перакла́де Сё́мухі — пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены Васілём Сёмухам і выдадзены ў 2002 року ў Менску тарашкевіцай. Васіль Сёмуха, які сьпярша пачынаў працу над перакладам біблійнае камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1995 року выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыру. У 2002 выйшаў пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены пад рэдакцыяй місіянэра Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.
Асновай гэтых выданьняў стаў расейскі Сынадальны пераклад 1840 року.
Умовы карыстаньня тэкстамі
Любое выкарыстаньне тэксту Бібліі, апроч пералічанага вышэй, забароненае. Па інфармацыю пра дадатковыя правы і дазвол на выкарыстаньне зьвяртайцеся да Алесі Сёмухі (e-mail: asemukha@yahoo.com).
© 2000, 2001 Алеся Сёмуха. Усе правы ахоўваюцца.