Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Рымлянаў, 10 Пасланне да Рымлянаў, 10 глава

1 Браты, у сваім сэрцы я жадаю для іх збаўлення і аб гэтым малюся да Бога.
2 Бо сведчу пра іх, што яны маюць Божую руплівасць, але не паводле пазнання.
3 Не разумеючы Божай справядлівасці і шукаючы ўласнай справядлівасці, яны не падпарадкаваліся справядлівасці Божай.
4 Вяршыняй жа Закону ёсць Хрыстус дзеля апраўдання кожнага, хто верыць.
Паўсюднасць збаўлення

5 Майсей піша аб справядлівасці, якая з Закону, што чалавек, выканаўшы яго, будзе праз яго жыць.
6 А справядлівасць з веры так кажа: «Не кажы ў сэрцы сваім: хто ўзыдзе на неба?», каб Хрыста прывесці,
7 або: «Хто сыдзе ў адхлань?», каб Хрыста ўзняць з мёртвых.
8 Але што кажа? «Блізка да цябе слова, на вуснах тваіх і ў сэрцы тваім». Гэта значыць, слова веры, якое прапаведуем.
9 Таму, калі ты вуснамі сваімі будзеш вызнаваць, што Езус ёсць Панам, і ў сэрцы сваім верыць, што Бог уваскрасіў Яго, будзеш збаўлены.
10 Бо сэрцам вераць для апраўдання, а вуснамі вызнаюць для збаўлення.
11 Пісанне ж кажа:

«Кожны, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».

12 І няма розніцы паміж юдэем і грэкам, бо той самы Пан ва ўсіх, шчодры для ўсіх, хто Яго кліча.
13 І кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены.
14 Як жа будуць заклікаць таго, у каго не паверылі? Як будуць верыць у таго, каго не пачулі? Як будуць слухаць, калі няма каму абвяшчаць?
15 І як будуць абвяшчаць, калі не будуць пасланыя? Як напісана:

«Якія прыгожыя ногі тых, хто абвяшчае дабро».

16 Але не ўсе падпарадкаваліся Евангеллю. Бо Ісая кажа:

«Пане, хто паверыў пачутаму ад нас?»

17 Таму вера — ад пачутага, а пачутае — праз слова Хрыста.
18 Але я кажу: хіба не пачулі яны? Наадварот.
Па ўсёй зямлі разышоўся іхні голас, і словы іхнія — да краёў свету.
19 Але кажу: ці ж Ізраэль не пазнаў? Ужо Майсей кажа:

«Я абуджу ў вас руплівасць праз таго, хто не ёсць народам, разгневаю вас праз народ неразумны».

20 А Ісая адважыўся ды кажа: «Мяне знайшлі тыя, хто не шукаў, аб’явіўся Я тым, хто не пытаўся пра Мяне».
21 Ізраэлю кажа: «Увесь дзень Я працягваў рукі Мае да народу непаслухмянага і ўпартага».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлянаў, 10 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.