Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Марка 0 Паводле Марка введение

АБ ЭВАНЭЛІІ СЬВ. МАРКА

Аўтар. Напісаў гэту эванэлію Ян-Марак, быў ён родам з Ерузаліму. Ад маладых гадоў далучыўся ён да апостала Паўла, з каторым адбыў першую падарожу на Цыпр. Потым далучыўся да сьв. Пятра і разам з ім рушыў у горад Рым, дзе абвяшчаў эванэлію пад яго кіраўніцтвам. Паводле старадаўных пераказаў сьв. Марак быў так-жа ў горадзе Александрыі (ў Эгіпце), дзе залажыў касьцёл. Дзе і калі памёр сьв. Марак, ня маем пэўных вестак.

Прабываючы ў Рыме, сьв. Марак напісаў паміж 52 і 62 годам (па Нарадж. Хр.) сваю эванэлію Пісаў паводле таго, што чуў ад сьв. Пятра, бо сам ня знаў Е. Хрыста. Сьв. Марак у сваей эванэліі прапускае ўсё тое, што добра сьведчыла аб сьв. Пётры і славіла яго імя, а апісвае тое, што некарысна сьведчыла аб яго настаўніку (адрачэньне ад Хрыста, сумнівы ў бостве Хрыста і г. д.). Згэтуль вывад, што Марак пісаў сваю эванэлію пад кіраўніцтвам сьв. Пятра, які ў пакоры прызнаваўся да ўсіх сваіх слабасьцяў і ўпадкаў.

Мэта. Сьв. Марак, пішучы сваю эванэлію, хацеў прадусім выказаць боства Е. Хрыста, затым і пачынае ад слоў: «Эванэлія Е. Хрыста, Сына Божага». Каб дайсьці да гэтай мэты, Марак зварочвае ўвагу перш за ўсё на цуды Е. Хрыста і выказвае, што яму паслушны ня толькі сілы прыроды, але і злыя духі. Выказваючы боства Е. Хрыста, Марак хоча гэтым пацягнуць рымлян (бо для іх пісаў сваю эванэлію) да веры Хрыстовай, хоча, каб яны прызналі Езуса Хрыста за Бога і навярнуліся да яго. Хоча ён так-жа ўцьвярдзіць у веры тых, каторыя ўжо навярнуліся з паганства і прынялі хрысьціянскую веру. Што сьв. Марак пісаш сваю эванэлію не для жыдоў, а для паганаў, відаць з таго, што ён тлумачыць жыдоўскія (гэбрайскія) словы і жыдоўскія звычаі, якія былі незразумелы для паганаў, напр.: 3, 17 і 22; 5, 41; 7, 11, 13 і 34; 12, 42; 14, 12; 15, 22, 34, 42.

Мова. Эванэлія сьв. Марка была напісана ў грэцкай мове, бо ў тым часе грэцкая мова ў Рыме мела вялікае значэньне, дый хрысьціянская грамада ў Рыме складалася ня толькі з рымлян, але і з грэкаў, якія прабывалі ў Рыме.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Марка, введение. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.