БиблияСимфонияЧарняўскі-17Ч › Чатырнаццаты

«Чатырнаццаты» / Симфония / Чарняўскі-17

Слово: «Чатырнаццаты» встречается 13 раз в 13 стихах.
Все НЗ ВЗ

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Стихи 1–13 из 13
Калі пачынала днець, Паўла заахвочваў усіх пасілкавацца, кажучы: «Сёння ўжо чатырнаццаты дзень, як вы чакаеце, посцячы і не маючы нічога ў вуснах.
у чатырнаццаты дзень гэтага месяца ўвечары па ўсіх загадах і звычаях яго».
Яны спраўлялі свята ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца ўвечары ў пустыні Сінай; паводле ўсяго таго, што загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі сыны Ізраэля.
ў чатырнаццаты дзень другога месяца ўвечары; з прэсным хлебам і горкімі травамі хай спажываюць Пасху.
цар Лебны — трынаццаты, цар Адалама — чатырнаццаты,
На чатырнаццаты год царавання Эзэкіі, напаў Санхэрыб, цар асірыйцаў, на ўсе ўмацаваныя гарады Юдэі і захапіў іх.
І быў вызначаны адзін дзень помсты ва ўсіх правінцыях, гэта значыць трынаццаты дзень дванаццатага месяца, які завецца Адар. Як загадаў ён ім карыстацца сваімі законамі ў кожным горадзе, і дапамагаць ім, і абыходзіцца з іх ворагамі і праціўнікамі, як яны жадаюць, у адзін дзень ва ўсім царстве Артаксэркса, у чатырнаццаты дзень дванаццатага месяца, гэта значыць Адара. Гэта копія ліста: «Вялікі цар Артаксэркс перасылае прывітанне ста дваццаці сямі правінцыям ад Індыі да Этыёпіі, сатрапам ды ўсім, хто падначальваецца нашаму загаду. Многія з-за надзвычайнай ласкавасці князёў і пашаны, якая была на іх ускладзена, падняліся ў пыху; і не толькі спрабуюць яны ўціскаць царскіх падданых, але і чыняць падкопы, узнёсшыся ў дадзенай ім славе, тым, хто даў яе. І не задавольваюцца яны атрыманнем ад людзей падзякі, але з-за пахвальбы сваёй не ведаюць дабра, фанабэрыстыя, а таксама думаюць, што могуць ухіліцца ад волі Бога, Які ўсё ведае і ненавідзіць ліха. Часта ж і многія, надзеленыя ўладаю, з-за парады прыяцеляў, якім даручаны справы, становяцца ўдзельнікамі праліцця нявіннае крыві і ўцягваюцца ў непапраўныя беды, калі яны лжывымі і пераваротнымі падкопамі падманваюць шчырую спагадлівасць кіраўнікоў. Гэта можна бачыць як на даўніх гісторыях, так і на тых, якія на вачах паказваюць, што адбываецца з-за пошасці тых, хто ўладарыць ганебна. Адсюль у далейшым трэба забяспечыць супакой ува ўсіх правінцыях. Калі рашаем справы супярэчныя, якія перад вачамі, рашаем заўсёды з найспагаднейшаю ўвагаю. Бо Аман, сын Амадата, мацэдонец, і чужы персам па крыві, і вельмі далёкі ад нашае дабраты, быў прыняты намі як госць. І ўдастоіўся ён такой зычлівасці, якую адносна ўсяго маем народа, што бацькам нашым быў ён публічна называны, ды паважалі яго ўсе заўсёды, як другую асобу па цару. Ён падняўся да такой пыхлівасці і нахабнасці, што меў намер пазбавіць нас і царства, і жыцця. Бо жадаў нашага захавальніка і заўсёднага дабрадзея Мардахэя і беззаганную суправіцельніцу нашага царства Эстэр з усім іх народам нейкімі хітрымі і лжывымі махінацыямі давесці да загубы; гэтак думаючы, спадзяваўся ён, што, забіўшы іх, наладзіць засаду ў час нашай бездапаможнасці і дзяржаву персаў перадаць мацэдонцам. Мы ж знайшлі юдэяў сярод людзей, асуджаных на найгоршую смерць, без аніякай віны, наадварот, народам, які кіруецца найбольш справядлівымі законамі, і сынамі найвышэйшага, і найвялікшага, і жывога заўсёды Бога, спагаднасць Якога да нас і да нашых продкаў — гэта царства, пабудаванае ў найлепшым парадку. І добра зробіце, калі не будзеце глядзець на лісты, прысланыя Аманам, сынам Амадата, ён за гэтае злачынства быў павешаны на шыбеніцы перад брамай гэтага горада, гэта значыць Сузаў, ён, які чыніў падкопы разам з усім родам сваім, бо Бог, Які ўсім валодае, неўзабаве аддаў яму за тое, што ён заслужыў. А копію гэтага эдыкта, які цяпер пасылаем, памясціце ва ўсіх гарадах, каб дазволена было юдэям карыстацца сваімі законамі. Маеце ім дапамагчы супраць тых, якія ў час бяды на іх нападуць, каб яны маглі абараніцца чатырнаццатага дня дванаццатага месяца, які завецца Адар. Гэты бо дзень, прызначаны на загубу выбранага народа, абярнуў Бог Усемагутны ў радасць ім. Дык і вы між вашых святаў гэты дзень майце за асаблівы ды святкуйце яго з вялікай радасцю, каб цяпер і ў будучым быў ён для нас і прыхільных персаў збаўленнем, а для тых, якія наладжваюць засаду на нас, — памяткай загубы. Кожны ж горад і правінцыя, якая не захоча быць удзельнікам гэтае ўрачыстасці, згіне няхай ад меча ды агню; ды так хай будзе знішчана, каб быць недаступнай не толькі людзям, але каб таксама звярам і птушкам навек застацца агіднай. Бывайце».
Такім чынам, калі юдэі, якія былі ў Сузах, сабраліся ў дзень чатырнаццаты месяца Адар, яны забілі ў Сузах трыста мужчын, але на іх маёмасць рукі не працягнулі.
А трынаццаты дзень месяца Адар быў ва ўсіх днём забойства, і ў чатырнаццаты дзень адпачывалі. І ўстанавілі яго днём застолляў і радасці.
А тыя, хто сабраўся ў горадзе Сузах ў трынаццаты і чатырнаццаты дзень таго ж месяца Адар, удзельнічалі ў разні, а ў пятнаццаты дзень адпачывалі; і таму гэты дзень зрабілі яны святочным днём застолляў і радасці.
А тыя юдэі, якія жылі ў вёсках і адкрытых гарадах, адзначалі чатырнаццаты дзень месяца Адар як дзень застолляў і радасці; так што радуюцца яны ў той дзень і пасылаюць між сабой узаемна падарункі з ежы. Тыя ж, хто жыве ў гарадах, адзначаюць таксама пятнаццаты дзень месяца Адар з радасцю і частаваннем і як святочны дзень, у які пасылаюць між сабой узаемна часткі з застольнай ежы. і пісары цара аддавалі пашану Богу, бо напаў страх на іх дзеля Мардахэя, бо быў такі загад цара на ўсё царства.
каб яны адзначылі як свята чатырнаццаты і пятнаццаты дзень месяца Адар, і з году ў год святкавалі ўрачыста, як свята,
і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення. І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!» Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным: «Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай; два ж драконы — гэта я і Аман; народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў. І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў. І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога. Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны. І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».
Предыдущее:
Чатырнаццатую
Следующее:
Чатырнаццатым

Симфония: Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2017

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.