Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Яўрэяў, 4 Пасланне да Яўрэяў, 4 глава

1 Дык вось, будзем асцерага́цца, каб, пакуль яшчэ застаецца ў сіле абяцанне пра ўваход у спакой Яго, не аказалася, што нехта з вас спазніўся.
2 Бо і нам да́дзена дабравесце, як і тым; але не пайшло ім на карысць слова пачутае, не спалучы́ўшыся з вераю тых, якія пачулі.
3 А ўваходзім у спакой мы, якія ўверавалі, бо Ён сказаў: «Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у спакой Мой», хоць справы Яго былі здзейснены на пачатку свету.
4 Таму што ска́зана недзе пра сёмы дзень так: «і спачыў Бог у дзень сёмы ад усіх спраў Сваіх».
5 І яшчэ тут: «не ўвойдуць у спакой Мой».
6 Дык вось, паколькі некаторым застае́цца магчымасць увайсці ў яго, а тыя, каму раней абве́шчана, не ўвайшлі з-за непакорлівасці,
7 то Ён зноў вызначае пэўны дзень — «сёння», гаворачы праз Давіда, пасля такога доўгага часу, як вышэй сказана: «сёння, калі пачуеце голас Яго, не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы».
8 Бо калі б Іісус Навін увёў іх у спакой, то не гаварылася б пасля гэтага пра іншы дзень.
9 Таму для народа Божага суботні спакой яшчэ наперадзе.
10 Бо хто ўвайшоў у спакой Яго, той і сам спачыў ад спраў сваіх, як Бог — ад Сваіх.
11 Дык вось, пастараемся ўвайсці ў той спакой, каб хто-небудзь не паў, пераняўшы той самы прыклад непакорлівасці.
12 Бо слова Божае — жывое, і дзейснае, і вастрэйшае за любы меч двухбаковы, і пранікае яно да раздзялення душы́ і духа, суставаў і мозгу касцей, і су́дзіць помыслы і намеры сэрца.
13 І няма стварэння, схаванага ад Яго, а ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Яго: Яму дадзім адказ.
14 Дык вось, маючы Першасвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Іісуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага.
15 Бо мы маем не такога першасвятара, што не можа пакутаваць разам з намі ў немачах нашых, а Такога, што зазнаў усё, падобна нам, акрамя граху.
16 Таму прысту́пім з адвагаю да прастола благадаці, каб атрымаць міласць і здабыць благадаць для своечасовай дапамогі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Яўрэяў, 4 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.