Судовы працэс перад намеснікам Феліксам

1 Праз пяць дзён прыйшоў першасвятар Ананія з некаторымі старэйшынамі і нейкім прамоўцам Тэртулам, якія перад намеснікам скардзіліся на Паўла.
2 Калі ж яго паклікалі, Тэртул пачаў абвінавачваць, кажучы: «Дзякуючы табе мы дасягнулі вялікага спакою і для народу гэтага добрыя рэчы сталіся праз тваю абачлівасць.
3 Мы заўсёды і ўсюды прызнаём гэта, дастойны Фелікс, з усёй удзячнасцю.
4 Але каб занадта не турбаваць цябе, прашу: будзь ласкавы коратка выслухаць нас.
5 Мы пераканаліся, што гэты чалавек — гэта зараза, і што ён выклікае неспакой сярод усіх юдэяў ва ўсім свеце і з’яўляецца правадыром секты назарэяў.
6 Ён асмеліўся нават зняважыць святыню, і мы схапілі яго.
7 [отсутсвует]
8 Ты можаш сам распытацца і давецацца ад яго пра ўсё, у чым мы яго вінавацім».
9 Юдэі таксама згодна пацвердзілі, што гэта так.
Апалогія Паўла

10 Тады намеснік даў слова Паўлу, і той сказаў: «Ведаю, што шмат гадоў ты з’яўляешся суддзёю гэтага народу, таму я буду смела бараніцца.
11 Ты можаш даведацца, што не больш за дванаццаць дзён таму я прыйшоў у Ерузалем пакланіцца Богу.
12 Ні ў святыні, ні ў сінагогах, ні ў горадзе яны не чулі, каб я спрачаўся з кім-небудзь ці падбухторваў натоўп.
13 Таму не могуць даказаць табе таго, у чым цяпер абвінавачваюць мяне.
14 Але прызнаюся табе, што згодна са шляхам, які яны называюць сектай, я служу Богу айцоў, верачы ва ўсё, што напісана ў Законе і ў Прарокаў,
15 і маючы надзею на Бога, што будзе ўваскрашэнне як справядлівых, так і несправядлівых, чаго яны і самі чакаюць.
16 Таму я таксама руплюся, каб заўсёды мець бездакорнае сумленне перад Богам і людзьмі.
17 Пасля многіх гадоў я прыйшоў, каб падаць майму народу міласціну і прынашэнні.
18 За гэтым знайшлі мяне ў святыні, калі я ачышчаўся, без натоўпу і шуму,
19 нейкія юдэі з Азіі, якім трэба было б з’явіцца перад табою і абвінавачваць мяне, калі штосьці маюць супраць.
20 Няхай гэтыя людзі самі скажуць, ці знайшлі ўва мне якое беззаконне, калі я стаяў перад Сінэдрыёнам.
21 Хіба толькі тое, што я выкрыкнуў, стоячы сярод іх: “За ўваскрашэнне памерлых я сёння на судзе перад вамі!”».
22 Выслухаўшы гэта, Фелікс адклаў іх справу, бо дакладна быў знаёмы з тым, што датычыла іх шляху, сказаўшы: «Калі прыбудзе тысячнік Лізій, разгледжу вашу справу».
23 А сотніку загадаў пільнаваць Паўла, пакідаючы, аднак, яму пэўную свабоду і не забараняючы нікому з яго блізкіх прыслугоўваць яму.
Павел перад Феліксам і Друзілай

24 Праз некалькі дзён Фелікс прыйшоў са сваёй жонкай Друзілай, якая была юдэйкай, паклікаў Паўла і слухаў яго пра веру ў Езуса Хрыста.
25 А паколькі ён расказваў пра справядлівасць, стрыманасць і будучы суд, Фелікс, напоўнены страхам, сказаў: «Цяпер ідзі, у адпаведны час паклічу цябе».
26 Ён таксама спадзяваўся, што Павел дасць яму грошай, таму часта клікаў яго і размаўляў з ім.
27 Але праз два гады на месца Фелікса прыбыў Порцый Фэст. Каб дагадзіць юдэям, Фелікс пакінуў Паўла ў зняволенні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Дзеі Апосталаў, 24 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.