Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея 25 Паводле Мацьвея 25 раздзел

1 Тады Уладарства Нябеснае прыпадобніцца да дзесяцёх дзеваў, якія, узяўшы сьвяцільнікі свае, выйшлі на сустрэчу маладому.
2 Пяць з іх было разумных, а пяць недарэкіх.
3 Недарэкія, узяўшы сьвяцільнікі свае, не ўзялі з сабою алею.
4 Разумныя-ж узялі і алею ў пасудзінах да сьвяцільнікау сваіх.
5 А як малады замарудзіў, то задрамалі ўсе і спалі.
6 Апоўночы пачуўся моцны голас: — вось малады йдзе! выходзьце на спатканьне яго.
7 Тады ўсталі ўсе дзевы і паправілі сьвяцільнікі свае.
8 Няўдалыя-ж сказалі мудрым: — дайце нам вашага алею, бо сьвяцільнікі нашыя гаснуць.
9 Але мудрыя адказалі: — каб не забракла і нам і вам, пайдзеце лепш да гандляроў і купеце сабе.
10 Калі-ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і прыгатаваныя ўвайшлі з ім на вясельную бяседу, і дзьверы былі зачынены.
11 Потым прыйходзяць і іншыя дзевы і кажуць: — гаспадару, гаспадару, адчыні нам.
12 Ён-жа сказаў ім у адказ: — запраўды, кажу вам, ня знаю я вас.
13 Дык бадзёрцеся, бо ня ведаеце ні дня ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
14 Падобна-ж, як чалавек, які, ад’яжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і здаў ім маёмасьць сваю.
15 І аднаму даў пяць талянтаў, іншаму два, іншаму адзін, кажнаму паводле яго здольнасьцяў, і зараз-жа ад'ехаў.
16 Той, які дастаў пяць талянтаў, пусьціў іх у рух і прыдбаў яшчэ пяць талянтаў.
17 Таксама і той, які дастаў два, прыдбаў яшчэ два.
18 Той-жа, які дастаў адін талянт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра гаспадара свайго.
19 Па доўгім часе вярнуўся гаспадар слугаў тых і запатрабаваў у іх разьліку.
20 І падыйшоў першы, які дастаў пяць талянтаў і прынёс другія пяць талянтаў, кажучы: — гаспадару, пяць талянтаў ты мне даў, вось яшчэ пяць талянтаў я здабыў іх.
21 Гаспадар ягоны сказаў яму: — добра, добры і верны слуга! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.
22 Падыйшоў таксама і той, які дастаў два талянты, і сказаў: — гаспадару! два талянты даў ты мне, вось другія талянты я прыдбаыў імі.
23 Сказаў яму гаспадар ягоны: — добра, слуга добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю.
24 Падыйшоў і той, які дастаў адзін талянт, і сказаў: — гаспадару, я ведаў, што ты чалавек жорсткі: жнеш, дзе ня сеяў, і зьбіраеш, дзе не рассыпаў.
25 Дык, пабаяўшыся, пайшоў і схаваў талянт твой у зямлі, вось маеш тваё.
26 Гаспадар яго сказаў яму ў адказ: — злы слуга і лянівы, ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.
27 Дзеля таго надлежала табе аддаць срэбра маё гандлярам, і я, вярнуўшыся, узяў-бы сваё з прыбыткам.
28 Дык вазьмеце ў яго талянт і дайце таму, хто мае дзесяць талянтаў.
29 Бо ўсякаму, хто мае, дадасца і прыспорыцца, а хто ня мае, адыймецца і тое, што хацеў-бы мець.
30 А нягоднага слугу ўкіньце ў процьму вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў; гэта сказаўшы, ўсклікнуў: хто мае вушы, няхай пачуе.
31 Калі-ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе сьвятыя ангелы з Ім, тады сядзе на Прастоле славы свае.
32 І зьбяруцца прад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад іншых, як пастыр аддзяляе авец ад казлоў.
33 І паставіць авец па правай руцэ, а казлоў па левай.
34 Тады скажа Ўладар тым, якія справаго боку ў Яго: — прыйдзеце дабраславёныя Айца Майго, насьледуйце Ўладарства, прыгатаванае вам ад ставрэньня сьвету.
35 Бо Я быў галодны, і вы накармілі Мяне, Я меў смагу, і вы напаілі Мяне, быў падарожным, і вы прынялі Мяне.
36 Быў нагі, і вы адзелі Мяне, быў хворы, і вы адведалі Мяне, быу ў вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне.
37 Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: — Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці засмаглым і напаілі.
38 Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці нагім і адзелі?
39 Калі мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы і прыйшлі да Цябе?
40 І ў адказ Уладар скажа ім: — папраўдзе кажу вам: — тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых меншых братоў Маіх, Мне зрабілі.
41 Тады скажа і тым, якія налева ад Яго: — ідзеце ад Мяне, праклятыя, ў агонь вечны, прыгатаваны д’яблу і ангелам яго.
42 Бо Я быў згаладалы, і вы не далі Мне есьці; хацеў піць, і вы не падалі Мяне.
43 Быў падарожным, і не прынялі Мяне; быў нагі, і не адзелі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і не наведалі Мяне.
44 Тады і тыя скажуць Яму ў адказ: — Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным, ці смагнучым, ці падарожнікам, ці нагім, або хворым, або ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?
45 Тагды адкажа ім, прамоўвіўшы: — папраўдзе кажу вам: калі вы не зрабілі гэтага ніводнаму з гэтых меншых, то не зрабілі і Мне.
46 І пойдуць гэтыя на мýку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.

Зноскі:

2 разумных — ці — мудрых.
2 недарэкіх — ці — няўдалых.
31 Прастоле — ці — Пасадзе.
34 Ўладар — ці — Кароль.
41 ў агонь — ці — у вагонь.
45 папраўдзе — ці — запраўды.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Мацьвея, 25 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацьвея 25 раздзел в переводах:
Мацьвея 25 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.