Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея 7 Паводле Мацьвея 7 раздзел

1 Ня судзеце, каб ня былі суджаны.
2 Бо якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць, і якою меркаю мераеце, такою адмераюць і вам.
3 І што ты ўглядаежся на шчэпку ў воку брата твайго, а палена ў сваім воку не адчуваеш?
4 Або, як скажаш брату свайму: — дай я выйму шчэпку з вока твайго, а вось у тваім воку палена.
5 Крывадушнік! Выкінь перш палена з вока твайго, а тады пабачыш, як дастаць шчэпку з вока брата твайго.
6 Не давайце сьвятога псом, і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньнямі, каб не патапталі іх нагамі сваімі ды, абярнуўшыся, не разарвалі вас.
7 Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце, стукайце, і адчыняць вам.
8 Бо кажны, хто просіць — атрымоўвае; і хто шукае — знайходзіць, і хто стукае, таму адчыняюць.
9 Або, ці ёсьць між вамі такі чалавек, у каго сын папрасіў-бы хлеба, а ён даў-бы яму камень?
10 А калі папрасіў-бы рыбы, даў-бы яму зьмяю?
11 От-жа, калі вы, самі благія, умееце абдорваць добрым дзяцей вашых, тым болей Айцец ваш Нябесны абдорыць добрым тых, хто просіць у Яго.
12 Гэтак да ўсяго: як вы хочаце, каб з вамі людзі абыходзіліся, так так абыйходзьцеся і вы з імі, бо ў гэтым закон і прарокі.
13 Увайходзьце праз вузкія вароты, бо шырокія вароты, і шырокі той шлях, што вядуць да загібелі, і шматлікія прайходзяць імі.
14 Як-жа вузкія вароты і цесны шлях, якія вядуць у жыцьцё, і мала такіх, якія знайходзяць іх.
15 Сьцеражэцеся ілжывых прарокаў, якія прыйходзяць да вас у авечай скуры, нутро-ж у іх — ваўкоў драпежных.
16 Па плёнах іхных пазнаеце іх; ці-ж зьбіраюць зь цярніны вінаград, ці з рапаку смоквы?
17 Гэтак, усякае дрэва добрае дае плёны добрыя; благое-ж дрэва дае плёны благія.
18 Ня можа добрае дрэва выдаць ліхія плёны, як ня можа дрэнная дрэва выдаць плёны добрыя.
19 Усякае дрэва, якое не выдае добрага плёну, высякаюць і кідаюць у агонь.
20 Дык па плёнах іхных пазнаеце іх.
21 Ня ўсякі, хто кажа мне — Госпадзе, Госпадзе! — увойдзе ў Уладарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго Нябеснага.
22 Многія скажуць Мне ў той дзень: — Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя прарочылі мы? І ці не Тваім імем выганялі злыдухаў, і ці не Тваім імем шмат цудаў тварылі?
23 І тады скажу ім: — Я ніколі ня знаў вас, адступецеся ад Мяне, спраўцы беззаконьня.
24 Вось-жа, кажнага, хто слухае словы Мае гэтыя і выпаўняе іх, прыпадобню да чалавека мудрага, які збудаваў дом свой на камені.
25 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і ўсхадзіліся вятры, і наляглі на дом той, і ён не заваліўся, бо пастаўлены быў на камені.
26 Усякі-ж той, хто слухае словы Мае і не выпаўняе іх, прыпадабніцца да чалавека бесталковага, які пабудаваў дом свой на пяску.
27 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і ўсхадзіліся вятры, і наваліліся на дом той, і ён заваліўся, і вялікая была руіна яго.
28 І калі кончыў Ісус гэтыя словы, народ дзіваваўся з навукі Ягонае.
29 Бо вучыў іх, як Уладарны, і ня так, як кніжнікі і фарысеі.

Зноскі:

16 з рапаку смоквы — ці — з асату фігі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Мацьвея, 7 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацьвея 7 раздзел в переводах:
Мацьвея 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.