Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Матфея 7 Паводле Матфея 7 раздзел

1 Не судзíце, каб і вас не судзíлі.
2 Бо якім судом су́дзіце, такім вас судзíць будуць; і якою ме́раю ме́раеце, такою і вам адме́раецца.
3 Што ж ты глядзíш на парушы́нку ў во́ку брата твайго, а бервяна́ ў сваім во́ку не заўважа́еш?
4 Альбо, як скажаш брату свайму: «дай, я вы́му парушы́нку з вока твайго»; а вось у тваім воку бервяно́?
5 Крываду́шнік! вы́мі спачатку бервяно́ са свайго во́ка, і тады ўбачыш, як вы́няць парушы́нку з во́ка брата твайго.
6 Не давайце святога сабакам і не кíдайце пе́рлаў вашых перад свíннямі, каб яны не патапта́лі іх нагамі сваімі і, абярну́ўшыся, не разарва́лі вас.
7 Прасíце, і да́дзена будзе вам; шукайце, і зно́йдзеце; сту́кайцеся, і адчы́няць вам.
8 Бо кожны, хто про́сіць, атры́млівае, і хто шукае, знахо́дзіць, і, хто сту́каецца, таму адчы́няць.
9 Ці ёсць сярод вас такі чалавек, які, калі сын яго папро́сіць у яго хле́ба, ка́мень пада́сць яму?
10 І калі ры́бы папросіць, змяю́ пада́сць яму?
11 Дык вось, калі вы, бу́дучы ліхíмі, умееце дары́ добрыя даваць дзе́цям вашым, тым болей Айцец ваш, Які на нябёсах, дасць дабро́ты тым, хто про́сіць у Яго.
12 І вось, усё, я́к хочаце, каб рабілі вам людзі, так і вы рабіце ім; бо ў гэтым закон і прарокі.
13 Увахо́дзьце праз ву́зкія вароты; бо шырокія вароты і прасторная дарога вядуць у пагíбель, і многія ідуць імі.
14 Бо ву́зкія вароты і це́сная дарога вядуць у жыццё, і нямногія знаходзяць іх.
15 Асцерага́йцеся лжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзе́жы, а ўнутры́ — ваўкí драпе́жныя.
16 Па плада́х іхніх пазна́еце іх. Хіба́ збіраюць з цярно́ўніку вінаград, альбо з дзядо́ўніку смо́квы?
17 Так усякае добрае дрэва ро́дзіць і плады́ добрыя, а кепскае дрэва ро́дзіць і плады кепскія.
18 Не можа добрае дрэва радзíць кепскія плады́, ні дрэва кепскае радзíць плады́ добрыя.
19 Усякае дрэва, якое не ро́дзіць плоду добрага, ссяка́юць і кíдаюць у агонь.
20 Дык вось, па плада́х іхніх пазна́еце іх.
21 Не кожны, хто кажа Мне: «Госпадзі! Госпадзі!» увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выко́нвае волю Айца Майго, Які на нябёсах.
22 Многія скажуць Мне ў той дзень: «Госпадзі! Госпадзі! ці не ад Твайго імя́ мы прарочылі? і ці не Тваім íмем дэманаў выганя́лі? і ці не Тваім íмем многія цу́ды рабілі?»
23 І тады абвяшчу́ ім: «Я ніколі не знаў вас; адыдзíце ад Мяне вы, якія чы́ніце беззаконне».
24 Дык вось, кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае́ і выко́нвае іх, прыраўня́ю да му́жа разумнага, які збудаваў свой дом на ка́мені.
25 І пайшоў дождж, і разлілíся рэкі, і падзьму́лі вятры́, і ры́нуліся на той дом; і ён не ўпаў, бо закла́дзены быў на ка́мені.
26 А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае́ і не выко́нвае іх, падобны будзе да му́жа неразва́жлівага, які збудава́ў свой дом на пяску́.
27 І пайшоў дождж, і разлілíся рэкі, і падзьму́лі вятры, і нале́глі на дом той; і ён абваліўся, і было́ падзе́нне яго вялікае.
28 І ста́лася, калі Іісус скончыў гэтыя словы, вельмі здзіўля́ліся людзі вучэнню Яго,
29 бо Ён вучыў іх як той, хто ма́е ўладу, а не як кніжнікі і фарысеі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Матфея, 7 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Матфея 7 раздзел в переводах:
Матфея 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.