Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея 7 Матфея 7 раздзел

1 Не судзіце, каб вас не судзілі;
2 бо якім судом судзіце, такім будуць судзіць вас; і якою мерай мераеце, такою вам адмераюць.
3 Што ж ты бачыш парушынку, што ў воку твайго брата, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш?
4 Або як ты скажаш свайму брату: «Дай я выму парушынку з твайго вока»; а вось у тваім воку — бервяно?
5 Крывадушнік, вымі спярша бервяно са свайго вока, а тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока твайго брата.
6 Не давайце святога сабакам і не кідайце вашых перлаў перад свіннямі, каб яны не растапталі іх сваімі нагамі і, павярнуўшыся, не разадралі вас.
7 Прасіце і дадуць вам; шукайце і знойдзеце; стукайце і адчыняць вам.
8 Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і таму, хто стукае, адчыняць.
9 Ці ёсць між вас чалавек, які, калі яго сын папросіць хлеба, падасць яму камень?
10 Або калі папросіць рыбы, падасць яму змяю?
11 Дык калі вы, будучы ліхімі, умееце даваць добрыя дары сваім дзецям, — тым болей ваш Бацька, Які ў нябёсах, дасць дабрага тым, хто просіць у Яго.
12 Дык усё, што вы хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабіце ім; бо гэта закон і прарокі.
13 Уваходзьце праз вузкую браму; бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць на пагібель і шмат хто ўваходзіць праз іх.
14 Якая17 цесная брама і вузкая дарога, што вядзе ў жыццё, і мала хто знаходзіць яе.
15 Асцерагайцеся лжэпрарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай шкуры, а ўсярэдзіне яны — драпежныя ваўкі;
16 З іх пладоў пазнаеце іх. Ці збіраюць з цярноўніку вінаград або з дзядоўнікаў фігі?
17 Так кожнае добрае дрэва родзіць добрыя плады; а нягоднае дрэва родзіць благія плады:
18 не можа добрае дрэва радзіць благія плады, ні дрэва нягоднае радзіць добрыя плады.
19 Кожнае дрэва, што не родзіць добрага плоду, высякаюць і кідаюць у агонь.
20 Дык з іх пладоў пазнаеце іх.
21 Не кожны, хто Мне кажа: «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Царства Нябёсаў, а той, хто выконвае волю Майго Бацькі, Які ў нябёсах.
22 Шмат хто скажа Мне ў той дзень: «Госпадзе! Госпадзе! Ці ж не Тваім імем мы прарочылі, і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем шмат цудаў зрабілі?».
23 І тады аб’яўлю ім: «Я ніколі не ведаў вас; адыдзіце ад Мяне, хто чыніць беззаконне».
24 Дык кожны, хто чуе гэтыя Мае словы і выконвае іх, прыпадобніцца да разважлівага чалавека, што збудаваў свой дом на скале;
25 і пайшоў дождж, і падступілі рэкі, і падзьмулі вятры, і абрынуліся на той дом; ды ён не ўпаў, бо быў ён закладзены на скале.
26 А кожны, хто чуе гэтыя Мае словы і не выконвае іх, прыпадобніцца да неразумнага чалавека, які збудаваў свой дом на пяску;
27 і пайшоў дождж, і падступілі рэкі, і падзьмулі вятры, і абрынуліся на той дом; і ён упаў, і яго падзенне было вялікае.
28 І сталася, калі Ісус закончыў гэтыя словы, натоўпы дзівіліся Яго навуцы;
29 бо Ён вучыў іх, як Той, Хто мае ўладу, а не як іх кніжнікі [і фарысеі].

Зноскі:

14 17: У некат. рукап.: Таму што.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Матфея, 7 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Матфея 7 раздзел в переводах:
Матфея 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.