1 Павел, Апостал Хрыста Ісуса паводле наказу Бога, нашага Збаўцы, і Хрыста Ісуса, нашай надзеі, —
2 Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: Ласка, міласць, мір ад Бога, [нашага] Бацькі і Хрыста Ісуса, нашага Госпада.
3 Як я папрасіў цябе, калі выпраўляўся ў Македонію, застацца ў Эфесе, каб ты загадаў некаторым не вучыць іншаму
4 і не займацца байкамі і бясконцымі радаводамі, якія больш выклікаюць спрэчкі, а не Божае домаўладкаванне, якое ў веры.
5 А мэта наказу — любоў ад чыстага і добрага сумлення і некрывадушнай веры,
6 ад чаго некаторыя, збочыўшы, кінуліся ў пустаслоўе,
7 хочучы быць настаўнікамі закона, хоць яны не разумеюць ні таго, што кажуць, ні таго, што ўпэўнена сцвярждаюць.
8 А мы ведаем, што закон — добры, калі хто яго законна ўжывае
9 і ведае тое, што закон прызначаны не для праведнага, а для беззаконных і непакорлівых, для бязбожных і грэшнікаў, для нячыстых і паганых, для збойцаў бацькоў і мацярок, для чалавеказабойцаў,
10 распуснікаў, мужаложнікаў, гандляроў людзьмі, клятвапарушальнікаў і ўсяго іншага, што супроцьстаіць здароваму вучэнню,
11 паводле дабравесця славы шчаслівага Бога, якое было даручана мне
12 Я складаю падзяку Таму, Хто ўмацаваў мяне, Хрысту Ісусу, нашаму Госпаду, што прызнаў мяне верным і паставіў на служэнне,
13 [мяне], які раней быў блюзнерцам, ганіцелем, зневажальнікам, але памілаваны, бо рабіў гэта, не разумеючы, у нявер’і,
14 і без меры памножылася ласка нашага Госпада з вераю і любоўю ў Хрысце Ісусе.
15 Слушнае гэта слова і вартае ўсялякага прыняцця, што Хрыстос Ісус прыйшоў у свет выратаваць грэшных, з якіх першы — я.
16 Але я таму быў памілаваны, каб Ісус Хрыстос на мне першым паказаў усю доўгацярплівасць у прыклад тым, што павераць у Яго для вечнага жыцця.
17 А Цару вякоў, нятленнаму, нябачнаму, адзінаму Богу — гонар і хвала векі вечныя. Амін.
18 Гэты наказ я даручаю табе, сыне мой Цімафей, згодна з раней зробленымі аб табе прароцтвамі, каб ты з іх дапамогаю ваяваў добраю вайной,
19 маючы веру і добрае сумленне, адкінуўшы якія некаторыя пацярпелі крушэнне ўверы.
20 Між іх Гіменей і Аляксандр, якіх я перадаў сатане, каб яны навучыліся не зневажаць Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Першы ліст да Цімафея, 1 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014