Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

3 Іаана, 1 3 Іаана, 1 глава

1 Старэйшына — улюбёнаму Гаію, якога я люблю ў праўдзе.
2 Улюбёны, малюся, каб ты ва ўсім меў вялікі поспех і быў здаровы, як мае вялікі поспех твая душа.
3 Бо я вельмі ўзрадаваўся, калі прыходзілі браты і сведчылі аб тваёй праўдзе, як ты і жывеш у праўдзе.
4 Для мяне няма большай радасці, як чуць, што мае дзеці жывуць у праўдзе.
5 Улюбёны, ты верна дзейнічаеш у тым, што ты робіш для братоў і да таго чужаземных,
6 якія засведчылі пра тваю любоў перад царквою; і ты добра зробіш, калі правядзеш іх, як належыць, дзеля Бога;
7 бо яны дзеля [Яго] Імя выйшлі, нічога не ўзяўшы ад язычнікаў.
8 Так што мы павінны падтрымліваць такіх, каб нам зрабіцца супрацоўнікамі праўды.
9 Я сёе-тое напісаў царкве; але Дыятрэф, які любіць першынстваваць у іх, не прымае нас.
10 Таму, калі я прыйду, то нагадаю пра яго ўчынкі, якія ён вытварае, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і, не задавальняючыся гэтым, ён і сам не прымае братоў, і забараняе тым, хто хоча прыняць, і выганяе з царквы.
11 Улюбёны, пераймай не ліхое, а добрае. Хто творыць дабро, той — ад Бога; хто творыць ліха, той не бачыў Бога.
12 Пра Дзімітрыя засведчана ўсімі, і самою праўдай; і мы таксама сведчым, і ты ведаеш1, што наша сведчанне праўдзівае.
13 Шмат я меў напісаць табе, але не хачу пісаць табе чарнілам і пяром;
14 а спадзяюся хутка ўбачыць цябе, і мы пагаворым з вуснаў у вусны.
15 Мір табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна. [Амін].

Примечания к тексту

12 1: У некат. рукап.: вы ведаеце.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

3 Іаана, 1 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Библия говорит сегодня
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Комментарии Баркли
  9. Серия комментариев МакАртура
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.