1 Павел, з волі Божай Апостал Хрыста Ісуса згодна з абяцаннем жыцця, якое ў Хрысце Ісусе, —
2 Цімафею, улюбёнаму сыну: Ласка Божая, міласэрнасць, мір ад Бога Бацькі і Хрыста Ісуса, нашага Госпада.
3 Я дзякую Богу, Якому служу, як продкі, у чыстым сумленні, у той час як няспынна ўспамінаю пра цябе ў маіх малітвах уночы і ўдзень,
4 прагнучы ўбачыць цябе, памятаючы твае слёзы, каб мне напомніцца радасцю,
5 атрымаўшы напамінак аб непрытворнай веры ў табе, якая жыла спярша ў тваёй бабцы Лаідзе і ў тваёй маці Яўніцы, і, я ўпэўнены, што яна жыве і ў табе.
6 З гэтай прычыны напамінаю табе, каб ты радзімаў дар Божы, які ў табе праз ускладанне маіх рук.
7 бо даў нам Бог Дух не баязлівасці, а сілы, і любові, і здаровага розуму.
8 Дык не саромейся ні сведчання нашага Госпада, ні мяне, Яго вязня, а цярпі разам для Дабравесця паводле сілы Бога,
9 Які выратаваў нас і паклікаў святым пакліканнем, не паводле нашых учынкаў, а паводле Свайго прадвызначэння і ласкі, дадзенай нам у Хрысце Ісусе перад вечнымі часамі,
10 а выяўленай цяпер праз з’яўленне нашага Збаўцы Хрыста Ісуса, Які знішчыў смерць і асвятліў жыццё і нятленне праз Дабравесце,
11 для якога я быў прызначаны звестуном і Апосталам і настаўнікам [язычнікаў].
12 З гэтай прычыны я цярплю ўсё гэта, але я не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і ўпэўнены, што Ён у сілах захаваць мой уклад да таго дня.
13 Май за ўзор здаровых слоў, якія ты ад мяне пачуў, у веры і любові, якія ў Хрысце Ісусе.
14 Добры ўклад захоўвай Святым Духам, Які жыве ў нас.
15 Ты ведаеш тое, што ўсе, хто ў Азіі, адвярнуліся ад мяне, у іх ліку Фігел і Гермаген.
16 Няхай Госпад змілуецца над домам Анісіфора, таму што ён часта падбадзёрваў мяне і не саромеўся маіх ланцугоў;
17 а, быўшы у Рыме, старанна расшукваў мяне і знайшоў.
18 Няхай дасць яму Госпад знайсці міласэрнасць ад Госпада ў той дзень. А колькі ён паслужыў [мне] ў Эфесе, ты лепш ведаеш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Другі ліст да Цімафея, 1 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014