Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Адкрыццё 1 Адкрыццё 1 раздзел

1 Адкрыццё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць Сваім слугам1, што павінна адбыцца неўзабаве, і Ён паказаў, паслаўшы праз Свайго Анёла, свайму слугу Іаану,
2 які засведчыў слова Божае і сведчанне Ісуса Хрыста — усё, што ён бачыў.
3 Шчаслівы, хто чытае, і тыя, хто слухае словы [гэтага] прароцтва і выконвае напісанае ў ім, бо час блізкі.
4 Іаан — сямі цэрквам у Асіі: ласка вам і мір ад Таго, Хто ёсць, і Хто быў, і Хто прыходзіць, і ад сямі духаў, якія перад Яго тронам,
5 і ад Ісуса Хрыста, вернага Сведкі, Першынца з мёртвых і Уладара зямных цароў. Яму, Хто любіць нас і вызваліў нас ад нашых грахоў Сваёю крывёю,
6 і зрабіў нас царствам2, святарамі Богу і Бацьку Свайму, — Яму слава і ўладарства на векі [вечныя]; амін.
7 Вось, Ён прыходзіць з воблакамі, і ўбачыць Яго кожнае вока і тыя, што Яго працялі, і заплачуць па Ім усе плямёны зямлі. Так, амін!
8 Я — Альфа і Амега3, [пачатак і канец], кажа Госпад Бог, Хто ёсць, і Хто быў, і Хто прыходзіць, Усемагутны.
9 Я, Іаан, ваш брат і супольнік у пакутах, і ў царстве, і вытрываласці ў Ісусе [Хрысце], быў на востраве, які называецца Патмас, за слова Божае і сведчанне Ісуса [Хрыста].
10 Я быў у духу ў Гасподні дзень і пачуў за сабою гучны голас як бы трубы,
11 які казаў: Тое, што бачыш, запішы ў скрутак і пашлі сямі цэрквам [у Асіі]: у Эфес, і ў Смірну, і ў Пергам, і ў Фіятыру, і ў Сарды, і ў Філадэльфію, і ў Лаадыкію.
12 І я павярнуўся, каб бачыць, чый голас гаварыў са мною, і, павярнуўшыся, убачыў сем залатых светачаў,
13 і пасярэдзіне [сямі] светачаў падобнага да Сына Чалавечага, апранутага ў падзір4 і апаясанага па грудзях залатым поясам.
14 Галава ж Яго і валасы белыя, як белая воўна, як снег, і вочы Яго, як полымя агню,
15 і ногі Яго падобныя да халкалівану5, быццам распаленага ў печы, і голас Яго, як шум многіх водаў;
16 і Ён меў у Сваёй правай руцэ сем зорак, і з Яго вуснаў выходзіў востры двусечны меч, і Яго аблічча, як сонца, што ззяе ў сіле сваёй.
17 І калі я ўбачыў Яго, я ўпаў да Яго ног, як мёртвы, і Ён паклаў на мяне Сваю правую руку, кажучы: Не бойся; Я — Першы і Апошні,
18 і жывы; і я быў мёртвы, і вось, Я жывы на векі вякоў, [амін] і маю ключы смерці і пекла.
19 Дык напішы, што ты бачыў, і што ёсць, і што рыхтуецца адбыцца пасля гэтага.
20 Таямніца сямі зорак, якія ты бачыў у Маёй правай руцэ, і сямі залатых светачаў: сем зорак — гэта Анёлы сямі цэркваў, і сем светачаў — гэта сем цэркваў.

Зноскі:

1 1: Або: рабам. Грэцкае слова, якое тут і далей перакладзена як слуга, можа перакладацца і як раб.
6 2: У некат. рукап.: царамі.
8 3: Альфа і Амега — першая і апошняя літары грэцкага алфавіта.
13 4: Падзір — доўгае белае адзенне іудзейскіх цароў і першасвятароў.
15 5: Халкаліван, паводле адных — род светлай бронзы, паводле другіх — род ладану.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Адкрыццё Іаана Багаслова, 1 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Адкрыццё 1 раздзел в переводах:
Адкрыццё 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.