Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў 2 Першае да Карыньцянаў 2 раздзел

1 І я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў апавяшчаць вам сьве́дчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцяй,
2 бо я ня думаў бачыць у вас нічога, апрача Ісуса Хрыста дый укрыжаванага.
3 І быў я ў вас у бяссільлі, і ў страху, і ў вялікім дрыжаньні.
4 І слова мае́, і навука мая не ў пераконваючых словах чалаве́чае мудрасьці, але ў выяўле́ньні духа і сілы,
5 каб ве́ра ваша была ня ў мудрасьці чалаве́чай, але ў сіле Божай;
6 мудрасьць жа мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага ве́ку і ня ўладаў гэтага ве́ку, што зьнішчаюцца,
7 але прамудрасьць Божую гаворым у тайне, укрытую, якую празначыў Бог прад вякамі на славу нашую,
8 якое ніхто з уладаў гэтага ве́ку не пазнаў; бо, калі-б пазналі, дык не раскрыжавалі-б Госпада славы.
9 Але, як напісана: чаго ня бачыла вока і ня чула вуха, і што ня ўзыходзіла ў сэрца чалаве́ка, тое Бог прыгатаваў любячым Яго (Ісая 64:4).
10 А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго; бо Дух усё пранікае дый глыбіні Божыя.
11 Бо хто з людзе́й ве́дае, што́ ў чалаве́ку, апрача духа чалаве́чага, які ў ім? Гэтак і Божага ніхто ня ве́дае, апрача Духа Божага.
12 Мы-ж узялі ня духа сьве́ту гэтага, а Духа, што́ ад Бога, каб ве́даць, што́ дарована нам ад Бога.
13 Дый гэтае гаворым не́ вучонымі словамі мудрасьці чалаве́чае, але навучанымі ад Духа Сьвятога, разьмяркоўваючы духоўнае духоўным.
14 Душэўны-ж чалаве́к ня прыймае, што ад Духа Божага, бо гэта дурнота яму, і ня можа зразуме́ць, бо аб гэтым трэба разважаць духоўна.
15 Духоўны-ж разьбірае ўсё, а яго разабраць ніхто ня можа.
16 Бо хто пазнаў розум Гасподні, што ўявіў-бы яго? А мы маем розум Хрыстовы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 2 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да Карыньцянаў 2 раздзел в переводах:
1 да Карыньцянаў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Баркли
  7. Комментарии Жана Кальвина
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.