Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Іякава, 4 Іякава, 4 глава

1 Адкуль войны і адкуль бітвы між вас? Ці не адгэтуль: ад вашых пажадлівасцяў, якія змагаюцца ў вашых членах?
2 Вы хочаце — і не маеце; вы забіваеце і зайздросціце — і не можаце дасягнуць, сварыцеся і ваюеце, вы не маеце, бо не просіце для сябе.
3 Вы просіце — і не атрымліваеце, бо не на дабро просіце, дзеля таго, каб растраціць на свае асалоды.
4 [Чужаложнікі і] чужаложніцы, хіба не ведаеце, што дружба са светам — гэта варажнеча з Богам? Дык хто захоча быць другам свету, той робіцца ворагам Бога.
5 Ці вы думаеце, што дарэмна кажа Пісанне: «Да зайздрасці прагне Дух, Якога пасяліў у нас»?
6 Але Ён дае большую ласку. Таму кажа: «Бог ганарлівым працівіцца, а пакорным дае ласку».
7 Дык пакарыцеся Богу, а супрацьстаньце д’яблу, і ён уцячэ ад вас,
8 наблізцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысціце рукі, грэшнікі, і асвяціце сэрцы, двудушныя.
9 Журыцеся, смуткуйце і плачце. Ваш смех няхай абернецца ў смутак, а радасць — у сум.
10 Прынізце сябе перад Госпадам і Ён узвысіць вас.
11 Не абгаворвайце адзін аднаго, браты. Хто абгаворвае брата альбо асуджае свайго брата — абгаворвае закон і судзіць закон; калі ж ты судзіш закон, ты не выканаўца закона, а суддзя.
12 Адзін — Заканадавец і Суддзя, Які можа выратаваць і загубіць; а ты хто, што судзіш блізкага?
13 Цяпер паслухайце вы, што кажаце: «Сёння альбо заўтра мы выправімся ў такі і такі горад, і правядзём там год, і будзем гандляваць і мець прыбытак»,
14 вы, якія не ведаеце заўтрашняга — якім будзе ваша жыццё; бо вы — пара, што ненадоўга з’яўляецца, а пасля знікае.
15 Замест таго, каб вы казалі: «Калі Госпад захоча, мы і жыць будзем, і зробім гэта альбо тое».
16 Але цяпер вы выхваляецеся ў сваёй пыхлівасці і кожнае такое пустахвальства ліхое.
17 Дык хто ведае, як рабіць дабро і не робіць, таму грэх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Іякава, 4 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.