Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Каласянаў 4 Да Каласянаў 4 раздзел

1 Гаспадары, абыходзьцеся з рабамі справядліва і роўна, ведаючы, што і ў вас ёсць Гаспадар у небе.
2 Будзьце настойлівыя ў малітве, і нядрэмныя ў ёй з падзякаю,
3 молячыся адначасова і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы для слова, каб абвяшчаць таямніцу Хрыстову, з-за якой я і зняволены,
4 каб я адкрыў яе, як трэба мне абвяшчаць.
5 Абыходзьцеся мудра з тымі, што да нас не належыць, выкарыстоўваючы кожную хвіліну7.
6 Ваша слова няхай заўсёды будзе з ласкаю, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як трэба вам адказваць кожнаму.
7 Аб усім, што да мяне, скажа вам Тыхік, улюбёны брат і верны слуга і супрацоўнік разамса мною ў Госпадзе,
8 якога я паслаў да вас якраз дзеля гэтага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў вашы сэрцы,
9 з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны раскажуць вам пра ўсё, што тут.
10 Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мною, і Марк, стрыечны брат Варнавы, (пра якога вы атрымалі наказ: калі прыйдзе да вас, прыміце яго),
11 і Ісус, называны Юстам; яны адзіныя з абрэзаных мае супрацоўнікі для царства Божага, што сталі мне ўцехаю.
12 Вітае вас Эпафрас з вашых, слуга Хрыста Ісуса, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалыя і напоўненыя перакананасцю ва ўсёй волі Божай.
13 Боя сведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасць аб вас і тых, хто ў Лаадыкіі і тых, хто ў Гіераполі.
14 Вітае вас Лука, улюбёны доктар, і Дымас.
15 Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфаса, і яго хатнюю царкву.
16 А калі гэты ліст будзе прачытаны ў вас, зрабіце так, каб ён быў прачытаны і ў царкве лаадыкійцаў, а тое, што з Лаадыкіі, каб і вы прачыталі.
17 І скажыце Архіпу: «Глядзі за служэннем, якое ты прыняў у Госпадзе, каб ты яговыконваў».
18 Прывітанне — маёю рукою, Паўлавай. Памятайце пра мае кайданы. Божая ласка няхай будзе з вамі. [Амін].

Зноскі:

5 7: Літаральна: выкупляючы час.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Каласянаў, 4 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Каласянаў 4 раздзел в переводах:
Да Каласянаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.