Размова з Нікадэмам

1 Быў сярод фарысеяў чалавек па імені Нікадэм, адзін са старэйшын юдэйскіх.
2 Ён прыйшоў да Езуса ўначы і сказаў Яму: «Раббі, мы ведаем, што Ты прыйшоў ад Бога як настаўнік. Бо ніхто не можа чыніць такіх знакаў, як Ты чыніш, калі Бог не будзе з ім».
3 Езус адказаў яму: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства».
4 Нікадэм кажа Яму: «Як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Ці ж можа ён другі раз увайсці ва ўлонне маці сваёй і нарадзіцца?»
5 Езус адказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства.
6 Народжанае з цела, ёсць целам, а народжанае з Духа, ёсць духам.
7 Не здзіўляйся таму, што Я сказаў табе: трэба нарадзіцца нанова.
8 Вецер вее там, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, адкуль прыходзіць і куды ідзе. Так ёсць з кожным, хто нарадзіўся з Духа».
9 Нікадэм сказаў Яму ў адказ: «Як гэта можа стацца?»
10 Езус, адказваючы, сказаў яму: «Ты настаўнік Ізраэля і не ведаеш гэтага?
11 Сапраўды, сапраўды кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што ўбачылі, а сведчання нашага не прымаеце.
12 Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы не верыце, то як паверыце, калі скажу вам пра нябеснае?
13 Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто з неба сышоў, — Сын Чалавечы.
14 Як Майсей узняў змея ў пустыні, так павінен быць узняты Сын Чалавечы,
15 каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае».
16 Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.
17 Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго.
18 Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, бо не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
19 А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, таму што ўчынкі іхнія былі ліхія.
20 Бо кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не выявіліся яго ліхія ўчынкі.
21 А хто чыніць праўду, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу».
Апошняе сведчанне Яна Хрысціцеля

22 Пасля гэтага прыйшоў Езус і вучні Ягоныя ў зямлю Юдэйскую і там заставаўся з імі, і хрысціў.
23 Ян таксама хрысціў у Эноне, недалёка ад Салема, бо там было шмат вады, і прыходзілі туды людзі, і хрысціліся;
24 бо Яна яшчэ не кінулі ў вязніцу.
25 Узнікла спрэчка ў вучняў Янавых з юдэямі пра ачышчэнне.
26 Яны прыйшлі да Яна і сказалі яму: «Раббі, той, хто быў з табою за Ярданам і пра каго ты сведчыў, Ён хрысціць, і ўсе ідуць да Яго!»
27 Ян сказаў у адказ: «Не можа чалавек нічога ўзяць, калі яму не будзе дадзена з неба.
28 Вы самі мне сведкі ў тым, што я сказаў: я не Месія, але я пасланы перад Ім.
29 Хто мае нявесту, той жаніх; а сябар жаніха, што стаіць і слухае яго, вельмі радуецца голасу жаніха. Гэтая радасць мая поўная.
30 Яму трэба ўзрастаць, а мне станавіцца меншым».
31 Хто прыходзіць з вышыні, той над усімі. Хто з зямлі, той зямны, і па-зямному гаворыць. Хто прыходзіць з неба, той над усімі,
32 і што бачыў і чуў, пра тое сведчыць, але сведчання Ягонага ніхто не прымае.
33 Той, хто прыняў Ягонае сведчанне, пацвердзіў, што Бог праўдзівы.
34 Бо той, каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, таму што без меры дае Бог Духа.
35 Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Ягоныя.
36 Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае. Хто ж не верыць у Сына, не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле святога Яна, 3 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Яна 3 раздзел в переводах:
Яна 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.