Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Апакаліпсіс 13 Апакаліпсіс 13 раздзел

Цмок перадае ўладу першаму зверу

1 І стаў на беразе мора. Я ўбачыў як з мора выходзіў звер, які меў дзесяць рагоў і сем галоў, а на рагах ягоных — дзесяць дыядэм, і на галовах ягоных — імя блюзнерства.
2 Звер, якога я ўбачыў, нагадваў пантэру, а лапы яго — як у мядзведзя, а пашча яго — як у льва. І даў яму цмок сваю моц, свой трон і вялікую ўладу.
3 Адна з яго галоў — быццам смяротна параненая, а яе смяротная рана была вылечаная.
Уся зямля дзівілася, ідучы за зверам.
4 Пакланіліся таксама цмоку, бо ён даў уладу зверу, і пакланіліся зверу, кажучы:

«Хто падобны да звера, і хто можа пачаць з ім вайну?»

5 Былі дадзеныя яму вусны, што казалі рэчы, якія гучалі як вялікія, і блюзнерствы, і была яму дадзена ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.
6 І адкрыў ён сваю пысу для блюзнерстваў супраць Бога, каб блюзніць супраць імені Яго і скініі Яго, і супраць нябесных жыхароў.
7 Было дадзена яму весці вайну са святымі і перамагчы іх. Была дадзена яму таксама ўлада над кожным племем, родам, мовай і народам.
8 Яму паклоняцца ўсе жыхары зямлі, чыё імя не запісана ад заснавання свету ў кнізе жыцця забітага Баранка.
9 Калі нехта мае вушы, няхай пачуе.
10 Калі некаму наканавана няволя,
няхай ідзе ў няволю.
Калі некаму наканавана загінуць ад мяча,
той павінен быць забіты мячом.
У гэтым цярплівасць і вера святых.
Другі звер служыць першаму

11 Убачыў я таксама іншага звера, які выходзіў з зямлі і меў два рогі, як у Баранка, але гаварыў як цмок.
12 У прысутнасці першага звера ён спаўняе усю яго ўладу і робіць так, каб уся зямля і яе жыхары пакланіліся першаму зверу, смяротная рана якога была вылечана.
13 Ён робіць вялікія знакі, прымушаючы нават агонь сыходзіць з неба на зямлю перад людзьмі.
14 Ашуквае жыхароў зямлі з дапамогай знакаў, якія яму было дадзена ўчыніць перад зверам, кажучы жыхарам зямлі, каб яны зрабілі вобраз звера, які атрымаў удар мячом і ажыў.
15 Было дадзена яму напоўніць духам вобраз звера, каб вобраз звера гаварыў і дзейнічаў так, каб быў забіты кожны, хто не паклоніцца вобразу звера.
16 Ён робіць таксама, што ўсе, малыя і вялікія, багатыя і бедныя, свабодныя і нявольнікі атрымліваюць кляймо на правую руку або на сваё чало.
17 І ніхто не можа ні купіць, ні прадаць, калі не мае знаку, імені звера або лічбы ягонага імені.
18 Тут ёсць мудрасць. Хто мае розум, няхай падлічыць лічбу звера, бо гэта лічба чалавека. А лічба яго шэсцьсот шэсцьдзясят шэсць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Апакаліпсіс святога Яна, 13 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Апакаліпсіс 13 раздзел в переводах:
Апакаліпсіс 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.