Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Апакаліпсіс 13 Апакаліпсіс, або Адкравенне 13 раздзел

1 І стаў я на пяску́ марскíм і ўба́чыў зве́ра, які выхо́дзіў з мо́ра і які меў сем гало́ў і дзе́сяць раго́ў; і на рага́х яго — дзе́сяць дыядэ́м, і на гало́вах яго — імёны богазневажа́льныя.
2 І звер, якога я ба́чыў, быў падо́бны да леапа́рда; і но́гі ў яго — як у мядзве́дзя, і па́шча яго — як па́шча льва; і даў яму драко́н сілу сваю, і прасто́л свой, і ўла́ду вялíкую.
3 І ўба́чыў я, што адна з гало́ў яго нібы́та смяро́тна пара́нена, але смяро́тная ра́на яго загаíлася. І ў здзіўле́нні ўся зямля́ пайшла́ за зве́рам; і пакланíліся драко́ну, які даў ула́ду зве́ру,
4 і пакланíліся зве́ру, ка́жучы: хто́ падо́бны да гэтага зве́ра? і хто́ можа ўступíць у бíтву з ім?
5 І да́дзена было́ яму прамаўля́ць пыхлíва і богазнява́жліва, і да́дзена была́ яму ўла́да дзе́йнічаць со́рак два ме́сяцы.
6 І адкры́ў ён па́шчу сваю для зневажа́ння Бога, каб зневажа́ць імя́ Яго, і жыллё Яго, і жыхаро́ў не́ба.
7 І да́дзена было́ яму ве́сці вайну́ са святы́мі і перамагчы́ іх; і да́дзена была́ яму ўла́да над усякім кале́нам, і наро́дам, і мо́ваю, і пле́менем.
8 І пакло́няцца яму ўсе, хто жыве́ на зямлí, чые́ імёны не напíсаны ў кнíзе жыцця́ ў А́гнца, зако́латага ад стварэ́ння све́ту.
9 Хто ма́е ву́ха, няха́й чу́е.
10 Хто ў пало́н бярэ́, той сам у пало́н по́йдзе; хто мячо́м забіва́е, таму нале́жыць мячо́м быць забíтым. Тут сто́йкасць і ве́ра святы́х.
11 І ўба́чыў я друго́га зве́ра, які выхо́дзіў з зямлí; і ён меў два ро́гі, падо́бныя да ягня́чых, а гавары́ў, як драко́н.
12 І ён дзе́йнічае з усёю ўла́даю пе́ршага зве́ра перад ім і прымуша́е ўсю зямлю́ і жыхаро́ў яе пакланя́цца пе́ршаму зве́ру, у якога загаíлася смяро́тная ра́на яго;
13 і здзяйсня́е знаме́нні вялікія, так што і агонь зво́дзіць з не́ба на зямлю́ перад людзьмí.
14 І падма́нвае ён жыхаро́ў зямлí тымі знаме́ннямі, якія да́дзена было́ яму́ здзяйсня́ць перад зве́рам, ка́жучы жыхара́м зямлі, каб яны зрабíлі выя́ву зве́ра, які ма́е ра́ну ад мяча́ і заста́ўся жывы́.
15 І да́дзена было́ яму́ ўкла́сці дух у выя́ву звера, каб выя́ва зве́ра і загавары́ла, і зрабíла так, каб кожны, хто не будзе пакланя́цца выя́ве зве́ра, быў забíты.
16 І ён зро́біць так, каб усім — малы́м і вялíкім, бага́тым і бе́дным, свабо́дным і раба́м — паста́ўлена было́ кляймо́ на пра́вую руку́ іх альбо́ на лоб іх,
17 і каб не мог ні купля́ць, ні прадава́ць ніхто, акрамя́ таго, хто ма́е кляймо́, або імя́ зве́ра, або лíчбу íмені яго.
18 Тут патрэ́бна му́драсць. Хто ма́е ро́зум, той няха́й вы́лічыць лíчбу зве́ра, бо гэ́тая лíчба чалаве́чая; і лíчба яго шэсцьсо́т шэсцьдзяся́т шэсць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Апакаліпсіс, або Адкравенне святога Апостала Іаана Багаслова, 13 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Апакаліпсіс 13 раздзел в переводах:
Апакаліпсіс 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Толкования Августина
  7. Новый Библейский Комментарий
  8. Лингвистический. Роджерс
  9. Комментарии Давида Стерна
  10. Библия говорит сегодня
  11. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.