1 І жыў Ізраель у Сытыме, і пачаў люд бязуліць із дачкамі моаўскімі.
2 І звалі яны люд да аброкаў багоў сваіх, і еў люд, і кланяўся багом іхным.
3 І ўпрогся Ізраель у іго Ваал Пеора.
4 І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. І сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля».
5 І сказаў Масей судзьдзям Ізраелявым: «Забіце кажны людзёў сваіх, каторыя ўпрэгліся да Ваал Пеора».
6 І вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.
7 І абачыў Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, і ўстаў з пасярод грамады і ўзяў дзіду ў руку сваю.
8 І ўвыйшоў за мужам Ізраелцам у спальны будан, і пракалоў абаіх, мужа Ізраелца й жонку ў жывот яе: і запынена было паражэньне ад сыноў Ізраелявых.
9 І было памерлых ад паражэньня дваццаць чатыры тысячы.
10 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
11 «Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраелявых, завідзеўшы завісьцю Маёй сярод іх, і Я ня выгубіў сыноў Ізраелявых у завісьці сваёй.
12 Затым скажы: "Вось, Я даю яму змову Сваю, супакой;
13 І будзе яна яму а насеньню ягонаму па ім змоваю сьвятарства вечнага, за тое, што ён выказаў завісьць за Бога свайго й дастаў ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым"».
14 А імя забітага мужа Ізраелца, што забіты з прычыны Мідзянянкі, Зымра Салянок, князь дому Сымонавага.
15 А імя жонкі, забітае Мідзянянкі, Козьбі, дачка Цурава, галавы люду дому айца ў Мідзяне.
16 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
17 «Уціскай Мідзянян, і біце іх,
18 Бо яны ўціскалі вас ізрадзтвам, якім яны ізраджалі вас у справе Пеора і ў справе Козьбі, дачкі князя Мідзянскага, сястры свае, забітай у дзень паражэньня ў справе Пеора».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 25 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.