Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў 7 Першае да карыньцянаў 7 раздзел

1 А адносна таго, пра што вы мне напісалі: дык добра мужчыне ня дакранацца да жанчыны.
2 Але, каб (унікнуць) блудадзейства, кожны май сваю жонку, і кожная май свайго мужа.
3 Муж хай аказвае належную любоў да жонкі; роўна і жонка да мужа.
4 Жонка ня ўладная над сваім целам, але муж; роўна і муж ня ўладны над сваім целам, але жонка.
5 Ня ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба што па згодзе на час, каб быць вам свабоднымі для посту і малітвы, а (потым) зноў будзьце разам, каб ня спакушаў вас шатан цераз вашу няўстрыманасьць.
6 Гэта кажу як дазвол, а ня як загад.
7 Бо жадаю, каб усім людзям быць так, як і я, але кожны мае ад Бога свой дар: адзін такі, а другі інакшы.
8 Кажу ж няжанатым і ўдовам: добра ім, калі (яны) застаюцца, як і я.
9 Але калі яны ня могуць устрымацца, хай бяруць шлюб: бо лепш узяць шлюб, чым распаляцца.
10 Тым жа, хто ўзяў шлюб, загадаваю ня я, а Госпад: жонцы ня разводзіцца з мужам, —
11 калі ж і разьвядзецца, хай застаецца нязамужняй, альбо хай прымірыцца з мужам, — а мужу ня пакідаць жонкі.
12 А астатнім я кажу, ня Госпад: калі які брат мае жонку няверучую, і яна згаджаецца жыць зь ім, то ён ня павінен пакідаць яе;
13 і жонка, якая мае мужа няверучага, і ён згаджаецца жыць зь ёю, ня павінна пакідаць яго.
14 Бо няверучы муж асьвячоны жонкай (верніцай), і жонка няверучая асьвячона мужам (вернікам), інакш дзеці вашыя былі б нячыстымі. А цяпер яны — сьвятыя.
15 Калі ж няверучы разводзіцца, хай разводзіцца; у такіх (выпадках) брат альбо сястра ня прынявольваецца; да міру паклікаў нас Бог.
16 Бо адкуль ты ведаеш, жонка, ці ня ўратуеш мужа? Альбо адкуль ты ведаеш, муж, ці ня ўратуеш ты жонку?
17 Толькі кожны хай паступае так, як прызначыў (яму) Бог; кожны (хай паступае), як заклікаў (яго) Госпад. І так я загадваю ва ўсіх цэрквах.
18 Закліканы хто абрэзаным, хай ня хавае абразаньня; закліканы хто няабрэзаным, ня абрэзавайся.
19 Абразаньне — нішто, і няабразаньне — нішто, але выкананьне загадаў Бога.
20 Кожны заставайся ў тым стане, у якім пакліканы.
21 (Калі) ты пакліканы рабом, (хай) цябе (гэта) ня хвалюе, але калі і можаш стацца вольным, скарыстай (гэта), як лепшае.
22 Бо раб, закліканы ў Госпадзе, ёсьць вольнік Госпада; падобна і пакліканы вольным ёсьць раб Хрыста.
23 (Дарагою) цаною куплены вы; ня рабіцеся рабамі людзей.
24 Браты, кожны (з вас) хай астаецца перад Богам у тым (стане), у якім пакліканы.
25 Адносна ж дзявоцтва (бяззаганнасьці) я ад Госпада загаду ня маю, але даю параду, як (чалавек), які атрымаў ад Госпада ласку быць верным.
26 Таму лічу гэта лепшым (выхадам) са склаўшайся сітуацыі: добра чалавеку заставацца так:
27 Зьвязаны ты з жонкай — ня шукай вызваленьня. Вызвалены ты ад жонкі — ня шукай жонкі.
28 Калі ж і возьмеш шлюб, ня зграшыш; і калі выйдзе замуж дзяўчына, ня зграшыць. Але такія будуць мець уціск па целу: а я вас шкадую.
29 Кажу ж гэта, браты: час (нашага жыцьця) вельмі кароткі, таму і тыя, хто маюць жонак, павінны быць, як ня маючыя (жонак);
30 і тыя, што плачуць, як (тыя, што) ня плачуць; і тыя, што радуюцца, як тыя, (што ня) радуюцца; і тыя, што купляюць, як тыя, (што нічога) ня маюць;
31 і тыя, што карыстаюцца сьветам гэтым, як тыя, (што ня) карыстаюцца, бо мінаецца вобраз гэтага сьвету.
32 А я хачу, каб вы былі бяз (жыцьцёвых) турботаў. Няжанаты клапоціцца аб тым, што ад Госпада, як яму дагадзіць Госпаду;
33 а той, хто жаніўся, клапоціцца аб тым, што ад сьвету гэтага, як яму дагадзіць жонцы.
34 Ёсьць розніца паміж замужняю і дзяўчынаю: нязамужняя клапоціцца аб тым, што ад Госпада, каб быць ёй сьвятой і целам, і духам; а замужняя клапоціцца аб тым, што ад сьвету гэтага, як ёй дагадзіць мужу.
35 Кажу ж гэта для вашай жа карысьці: ня для таго, каб накінуць на вас пятлю, але для годнага і бясперапыннага (служэньня) Госпаду, ня адхіляючыся.
36 Калі ж хто лічыць няпрыстойным у адносінах да сваёй дзяўчыны — нявіньніцы, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, хай паступае, як хоча, ня зграшыць: хай бяруць шлюб.
37 Але хто стаіць няпахісна цьвёрдым у сэрцы (сваім), ня маючы патрэбы, але мае ўладу над жаданьнем сваім і гэтак вырашыў у сэрцы сваім захаваць нявіннасьць сваю, той добра робіць.
38 Так што і той, хто выдае замуж (дзяўчыну — нявіньніцу) добра робіць; а той, хто ня выдае замуж, робіць лепш.
39 Жонка зьвязана законам да таго часу, (пакуль) жывы ейны муж; калі ж памрэ ейны муж, (то) яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.
40 Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, па маёй парадзе; думаю ж, што і я маю Духа Божага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 7 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да карыньцянаў 7 раздзел в переводах:
1 да карыньцянаў 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.