1 І Ён, увайшоўшы, праходзіў праз Іерыхон.
2 І вось чалавек, званы імем Закхей, а быў ён галоўным зборшчыкам падаткаў і быў багаты;
3 і шукаў ўбачыць Ісуса, хто Ён, і не мог з-за натоўпу, таму што быў ростам малы.
4 І, забегшы наперад, узлез на сікамору, каб убачыць Яго, бо тою дарогаю Ён меўся праходзіць.
5 І Ісус, калі прыйшоў на гэтае месяца, паглядзеўшы ўгару, [ўбачыў яго] і сказаў яму: Закхею, хутчэй злазь, бо сёння Мне трэба застацца ў тваім доме.
6 І той спешна злез і прыняў Яго, радуючыся.
7 І, убачыўшы, усе пачалі наракаць, кажучы: Ён зайшоў спыніцца ў грэшнага чалавека.
8 А Закхей, устаўшы, сказаў Госпаду: Вось, палавіну маёй паёмасці, Госпадзе, я даю ўбогім, і калі ў каго, што ашуканствам узяў, аддаю ў чатыры разы больш.
9 Ісус жа сказаў яму: Сёння прыйшло выратаванне гэтаму дому, бо і ён сын Аўраамаў;
10 бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і ўратаваць загінулае.
11 Калі ж яны слухалі гэта, Ён у дадатак сказаў прыпавесць, бо Ён быў блізка ад Іерусаліма, і ім здавалася, што тут жа павінна з’явіцца Царства Божае.
12 Дык Ён сказаў: Адзін чалавек знатнага роду выпраўляўся ў далёкую краіну, каб прыняць сабе царства і вярнуцца.
13 І, паклікаўшы дзесяць сваіх слуг, ён даў ім дзесяць мінаў48 і сказаў ім: Пускайце ў ход, пакуль я не прыйду.
14 Але яго грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі ўслед за ім пасольства, кажучы: «Мы не хочам, каб гэты чалавек быў чаром над намі».
15 І сталася: калі ён вярнуўся, прыняўшы царства, сказаў паклікаць да яго тых слуг, якім даў серабра, каб даведацца, што яны прыдбалі49.
16 І прыйшоў першы, кажучы: Гаспадару, твая міна прыспорыла дзесяць мінаў.
17 І ён сказаў яму: Выдатна, добры слуга; за тое, што ў самым малым быў верны, май уладу над дзесяццю гарадамі.
18 і прыйшоў другі, кажучы: Твая міна, гаспадару, дала пяць мінаў.
19 Сказаў жа і гэтаму: А ты будзь над пяццю гарадамі.
20 І астатні прыйшоў, кажучы: Гаспадару, вось твая міна, якую я, адклаўшы, хаваў у хустцы;
21 таму што я баяўся цябе, бо ты чалавек патрабавальны: бярэш, чаго не клаў. І жнеш, чаго не сеяў.
22 Той кажа яму: Тваімі вуснамі буду судзіць цябе, ліхі слуга. Ты ведаў, што я чалавек патрабавальны: бяру, чаго не клаў, і жну, чаго не сеяў.
23 Чаму ж не даў ты майго серабра ліхвярам?50 І я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам.
24 І тым, што стаялі побач, сказаў: Вазьміце ад яго міну і дайце таму, у каго дзесяць мінаў.
25 І сказалі яму: Гаспадару, ён мае дзесяць мінаў.
26 Кажу вам, што кожнаму, хто мае, будзе дадзена, а ў таго, хто не мае, і тое, што мае, адымецца.
27 А ворагаў маіх, гэтых, што не хацелі, каб я быў царом над імі, прывядзіце сюды і забіце іх перада мною.
28 І, сказаўшы гэта, Ён пайшоў наперадзе, узыходзячы ў Іерусалім.
29 І сталася: калі Ён наблізіўся да Віфагіі, да гары, што завецца Аліўнаю, паслаў Ён двух [сваіх] вучняў,
30 кажучы: Ідзіце ў сяло насупроць, пры ўваходзе ў яго знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніхто з людзей ніколі не садзіўся, і, адвязаўшы яго, прывядзіце.
31 І, калі хто будзе пытацца ў вас: «навошта адвязваеце?», скажыце так: «Яно патрэбна Госпаду».
32 І пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33 А калі яны адвязалі асляня, яго гаспадары сказалі ім: Што вы адвязваеце асляня?
34 Яны ж сказалі: Яно пастрэбна Госпаду.
35 І прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы сваю вопратку на асляня, пасадзілі Ісуса.
36 І, калі Ён ехаў, яны падсцілалі сваю вопратку на дарозе.
37 А калі Ён набліжаўся ўжо да спуску з Аліўнай гары, усё мноства вучняў, радуючыся, пачало моцным голасам хваліць Бога за ўсе з’явы сілы, што яны ўбачылі,
38 кажучы: Дабраславёны Цар, Які прыходзіць у імя Гасподняе! У небе мір і слава ў вышніх!
39 І некаторыя фарысеі з натоўпу сказалі Яму: Настаўніку, забарані Сваім вучням!
40 А Ён у адказ сказаў: Кажу вам, калі яны змоўкнуць, закрычаць камяні.
41 І, калі Ён наблізіўся, то, убачыўшы горад, заплакаў па ім,
42 кажучы: Калі б і ты хоць у гэты твой дзень зразумеў, што служыць для міру твайго, ды цяпер гэта схавана ад тваіх вачэй.
43 Бо прыйдуць для цябе дні, і твае ворагі узвядуць вакол цябе вал, і абложаць цябе, і сціснуць цябе адсюль,
44 і зраўняюць цябе з зямлёю і паб’юць тваіх дзяцей у табе, і не пакінуць каменя на камені за тое, што ты не распазнаў часу адведзін цябе.
45 І, увайшоўшы ў святыню, пачаў выганяць прадаўцоў [у ім і пакупнікоў],
46 кажучы ім: Напісана: «І будзе Мой дом домам малітвы51», вы ж яго зрабілі пячорай52 разбойнікаў.
47 І Ён кожны дзень навучаў у святыні. А першасвятары, і кніжнікі шукалі, як бы Яго загубіць, таксама і першыя людзі народу,
48 ды не знаходзілі, што зрабіць, бо ўвесь народ неадступна лухаў Яго.

Зноскі:

13 48: Міна — сярэбраная манета вагою каля 570 г., 100 драхмаў.
15 49: У некат. рукап.: хто што прыдбаў.
23 50: Літаральна: на стол (грашамена).
46 51: У некат. рукап.: Мой дом — дом малітвы.
46 52: Або: прытонам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Лукі, 19 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукі 19 раздзел в переводах:
Лукі 19 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.