1 І абярнуўся я, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і вось, чацьвёра цялежак выяжджаюць з памеж дзьвюх гор; і горы тыя — горы мядзяныя.
2 У першых цялежках коні рудыя, а ў другіх цялежках коні вараныя;
3 І ў трэйціх цялежках коні белыя, а ў чацьвертых цялежках коні з бодкамі й гнядыя.
4 І адказаў я, і сказаў Ангілу, каторы гутарыў з імною: «Што гэта, Спадару мой?»
5 І адказаў Ангіл, і сказаў імне: «Гэта чатыры духі нябёсныя, што выходзяць стаяць перад Спадаром усяе зямлі,
6 Вараныя коні, што ў іх, ідуць да паўночнага краю, і белыя коні йдуць за імі, а гнядыя коні йдуць да паўднявога краю».
7 І вышлі гнядыя, і імкнуліся прайсьці зямлю; і сказаў: «Ідзіце, прайдзіце зямлю», — і яны прайшлі па зямлі.
8 І гукаў ён мяне, і гукаў імне, кажучы: «Гля, тыя што вышлі да паўночнага краю, супакоілі дух Мой у паўночным краю».
9 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
10 «Вазьмі ў тых із палону, у Гэлдая а ў Тоўі а ў Едаі, што прышлі з Бабілёну, і прыйдзі таго самага дня, і йдзі да дому Ёсі Софонёнка,
11 І вазьмі срэбра а золата, і зрабі кароны, і ўзлажы на галаву Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару,
12 І скажы яму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, кажучы: ’Во Муж, Каторага імя Пагон, і Ён вырасьце із Свайго месца, і збудуе палац СПАДАРОЎ.
13 Ён і збудуе палац СПАДАРОЎ, і прынясець славу, і сядзе й будзе радзіць на пасадзе Сваім, і будзе сьвятаром на пасадзе Сваім, і рада супакою будзе меж іх абодвых’".
14 І тыя кароны будуць Гэлему а Тоўі а Едаі а Гэне Софонёнку на памятку ў палацу СПАДАРОВЫМ.
15 І далёкія прыйдуць, і будуць станавіць палац СПАДАРОЎ»; і вы даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў мяне да вас; і гэта станецца, калі вы шчыра будзеце слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.