Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 да Цімоха 2 Другі да Цімоха 2 раздзел

1 Дык, дзяцё мае, мацуйся ў ласцы, каторая ў Хрысту Ісусу;
2 І што чуў ад мяне ў прытомнасьці шмат сьветак, давер верным людзём, каторыя былі б здольныя і іншых навучаць.
3 Цярпі болі, як добры жаўнер Ісуса Хрыста.
4 Ніякі жаўнер не мяшаецца ў справы жыцьця, каб угадзіць таму, хто запісаў яго за жаўнера.
5 І калі хто дужаецца, яму не даюць вянка, калі ня дужаецца праўна.
6 Ралейніку, каторы працуе, належыцца першаму паспытацца пладоў.
7 Скумай тое, што я кажу, бо Спадар дасьць табе зразуменьне ўсяго.
8 Памятуй Ісуса Хрыста з насеньня Давідавага, ускрэслага зь мертвых подле мае Дабравесьці,
9 У каторай я цярплю аж да путаў, як ліхадзей, але Слова Божае ня спутанае.
10 Затым я ўсе цярплю дзеля абраных, каб і яны маглі адзяржаць спасеньне ў Ісусу Хрысту зь вечнай славаю.
11 Слова вернае, бо калі мы памерлі разам ізь Ім, дык будзем таксама жыць разам;
12 Калі церпім, будзем таксама караляваць разам; калі выпераемся, Ён таксама выпрацца нас;
13 Калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Ён ня можа выперціся Самога Сябе.
14 Дамяняй ім гэта, сьветчачы ўрочыста перад Спадаром, каб не сьперачаліся за словы, што бескарыснае, але адно да бураньня слухачых.
15 Сілуйся, каб стаць да Бога ўзумелым работнікам, што ня мае за што сароміцца, рэжучы проста слова праўды.
16 А сьцеражыся сьвецкае пустое чаўпні, бо яна павядзець да большае нязбожнасьці,
17 І слова іхнае, як ганґрэна, будзе мець пажыву. Зь іх ё Гімен а Філіт,
18 Што зблудзілі з дарогі праўды, кажучы, што ўскрысеньне ўжо сталася, і яны пераварачаюць веру некатрых.
19 Цьвярды, адылі, под Божы стаіць, маючы гэтую пячаць: «Спадар знае Сваіх»; і: «Кажны, што мянуе імя Спадарова, няхай адыходзе ад бяспраўя».
20 Але ў вялікім доме ё ня толькі залатое а срэбнае судзьдзё, але таксама дзярвянае а глінянае, некатрыя да сьці, а некатрыя да несьці.
21 Дык, калі хто ачысьціцца ад гэтых, будзе судзіною да сьці, пасьвячаны, карысны Гаспадару, прыгатаваны да кажнага добрага ўчынку.
22 Але ад маладзёнскіх жадлівасьцяў уцякай, а імкніся да справядлівасьці, веры, міласьці, супакою з тымі, што гукаюць Спадара з чыстага сэрца.
23 Ад дурных а ненавуковых сьпярэчак адмаўляйся, ведаючы, што ад іх родзяцца вады;
24 Нявольнік Спадароў ня мае вадзіцца, але быць лагодным да ўсіх, умелым вучыць, выбачным,
25 Лагодна навучаючы спраціўнікаў, ці ня дасьць ім Бог каяты да пазнаньня праўды,
26 Каб яны вывальніліся ад сіла дзявальскага, што ўхапіў іх у сваю волю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

2 да Цімоха 2 раздзел в переводах:
2 да Цімоха 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.