1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэявых навучальная песьня.
2 Божа, мы чулі вушамі сваімі. Ба́цькі нашыя апавядалі нам пра дзею, якую Ты ўчыніў у дні іхныя, у дні даўнейшыя.
3 Ты Сам Тваёй Рукою прагнаў пага́наў, а іх (ба́цькаў) насадзіў; Ты вынішчыў плямёны народаў і выгнаў іх;
4 бо ня ме́чам сваім яны (ба́цькі) узялі зямлю ў валоданьне, і ня рука іхная ратавала іх, але Твая Правіца і Твая Рука, і Сьвятло Твайго Аблічча, таму што Ты меў да іх спрыяньне.
5 А Ты Божа — Кароль мой, (дык) дай ратунак Якубу!
6 З Табою мы зрына́ем нашых ворагаў, з Тваім Імем мы топчам тых, хто паўстае супраць нас;
7 бо ня на лук свой я спадзяюся, і ня меч мой уратуе мяне,
8 бо Ты ратаваў нас ад нашых ворагаў, і Ты пасароміў нашых нянавісьнікаў.
9 У Богу мы хвалімся ўвесь дзень, і Імю Твайму мы будзем дзякаваць вечна. Зэля.
10 Але ад сёньня Ты адкінуў нас і пасароміў нас, і ня выходзіш з войскам нашым.
11 Ты змусіў нас уцякаць ад ворага, і нашы нянавісьнікі рабуюць (нас) для сябе.
12 Ты аддаеш нас на поед, як авечкі, і расьцярушыў нас сярод паганаў.
13 Ты прадаеш народ Твой за мізер і ня павысіў ягонай цаны.
14 Ты аддаеш нас на ганьбу нашым суседзям, на зьдзек і зьнявагу тым, хто вакол нас.
15 Ты зрабіў нас прыказяй сярод паганаў, на пагардлівае ківаньне галавою сярод народаў.
16 Ганьба мая ўвесь дзень перада мною, і сорам аблічча майго пакрывае мяне
17 ад голасу зьняважніка і багахульніка, ад (голасу) ворага і помсньніка.
18 Усё гэта прайшло над намі, але мы Цябе ня забыліся, і ня паступалі хвальшыва адносна Запавету Твайго.
19 Сэрца нашае ня пахіснулася назад, і ня збочылі са сьцежкі Тваёй ногі нашыя,
20 хаця Ты скрышыў нас у зямлі шакалаў і акрыў нас ценем сьмяротным.
21 Калі б мы забылі Імя Бога нашага, і калі б мы працягнулі рукі нашыя да бога чужога,
22 дык ці ня спагнаў бы за гэта Бог? Бо Ён ведае таямніцы сэрца.
23 Бо за Цябе забіваюць нас кожны дзень. Нас лічаць за авечкі на забой.
24 Прачніся! Чаму сьпіш Ты, мой Госпад? Прачніся! Ня адкідай нас назаўсёды!
25 Чаму хаваеш Ты Аблічча Тваё, забываеш пра нашую бяду і наш уціск? —
26 бо нашая душа прыгну́та ў пыл. Чэрава нашае прыпадае да зямлі.
27 Паўстань нам на дапамогу, і вызвалі нас — дзеля міласэрнасьці Тваёй!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Псальмаў, Псальм 44. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псальмы, Псальм 44 в переводах:
Псальмы, Псальм 44, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.