1 Песьня. Псальм Асапавы.
2 Божа! Не маўчы й не аставайся моўчкі ды ў супакоі, о Божа!
3 Бо вось узварухнуліся ворагі Тваі, і ненавісьнікі Тваі паднялі галаву.
4 Проці народу Твайго куюць яны замыслы здрадніцкія і змаўляюцца проці тых, каго Ты ахоўваеш.
5 Яны сказалі: Вось, зьніштожым мы іх, каб яны ня былі больш народам, каб імя Ізраіля не ўспаміналася болей.
6 Бо ўрадзілі яны аднадушна і змову супраць Цябе ўчынілі:
7 палаткі Эдомавы ды Ізмайліты, Моаб і Агаране,
8 Гэбал і Аммон і Амаліх, Хвілістыны й жыхары Тыру;
9 і Ассур далучыўся да іх: яны падаюць руку сваю сыном Лотавым.
10 Зрабі-ж Ты ім тое самае, што Мадыяму, што Сысары, што Ябіну ля патоку Кіссону,
11 якія зьніштожаны каля Эндору, сталіся гноем дзеля зямлі.
12 Зрабі Ты з імі, з старшынямі іхнімі, як з Арэбам і Зэбам, ды з усімі князямі іх, як з Зэбам і Салманам,
13 якія казалі: Заўладаем загонамі Божымі!
14 Мой Божа! Зрабі іх, як пыл у віхры, як салома пад ветрам!
15 Як агонь лясы пажырае і полымя горы апальвае,
16 гэтак жані Ты іх бурай Тваёю і віхрам Тваім напалохай!
17 Напоўні сорамам твар іх, каб іменьня, о Госпадзе, шукалі Твайго.
18 Асаром Ты іх ды спалохай навекі, каб у сораме згінулі,
19 каб пазналі, што імя Тваё — Госпад, ды што Сам Ты над усёй зямлёй Найвышэйшы.

Примечания к тексту

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 83 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.