1 Псальм Асапа.
Бог над багамі, Госпад прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.
2 З Сыону, вяршыны хараства, зазьяў Бог.
3 Надыходзе наш Бог і не маўчыць: перад Ім — агонь пажыраючы, навакол Яго — бура страшэнная.
4 Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:
5 Зьбярэце ка Мне сьвятых Маіх, што Мой запавет прынялі пры ахвяры!
6 І нябёсы тады справядлівасьць Яго абвясьцілі, бо Судзьдзя гэты — Бог. (Зэля)
7 Слухай, народзе Мой: Я гаварыціму. Я буду сьведчыць проці цябе, Ізраілю; Госпад, твой Бог, — гэта Я!
8 Не за ахвяры твае буду карыці цябе: цэлапаленьні твае заўсёды ёсьць прада Мною!
9 Не хачу Я валоў браць з дому твайго, ані казлоў із абораў тваіх,
10 бо Мае ўсе зьвяры ў лясох ды скаціна, што тысячмі ходзіць па горах.
11 Ведаю Я ўсе птушкі ў гарах дый усё, што жывець у палёх.
12 Калі-б згаладаўся Я, дык табе-б Я таго не казаў, бо Мая ўся зямля дый усё, што яе напаўняе.
13 Ці-ж Я ем мяса валоў або п’ю кроў ад казлоў?
14 Богу ў ахвяру падзяку аддай, і Ўсявышняму дасі абяцанае табой.
15 І кліч Мяне ў дзёнь няшчасьця: Я спасу цябе, і славіць будзеш Мянё.
16 А да бязбожніка Бог гавора: Нашто пералічаеш пастановы Мае і ў вусны бярэш запавет Мой,
17 а ў той час ненавідзіш паслухмянасьць і словы Мае за сябе кідаеш?
18 Бачучы злодзея, ты з ім зыходзіўся й вёў сяброўства з распусьнікамі.
19 Вусны свае расчыняў ты дзеля абмовы, і язык твой здраду сплятаў.
20 Ты сядзіш і супраць брата твайго нагаварваеш, абмаўляеш і ганьбуеш сына маткі тваёй.
21 Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я гэткі самы, як ты! Але Я пацягну цябе да адказу і пастаўлю гэта перад вочы табе.
22 Зразумейце гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не злавіў вас, бо ня будзе каму ратаваць вас.
23 Той, што прыносе ў ахвяру падзяку, той славіць Мяне; і хто жыве беззаганна, спасеньнем Божым усьцешаны будзе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмы, 50 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.