1 Алілуя! Агея і Захара. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго на вышынях.
2 Хваліце Яго, усе анёлы Яго, хваліце Яго, усе сілы Яго.
3 Хваліце Яго, сонца і месяц, хваліце Яго, усе зоркі і сьвятло.
4 Хваліце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, што над нябёсамі.
5 Хай усе хваляць імя Гасподняе, бо Ён сказаў, і яны сталіся, Ён загадаў, і прыйшлі да быцьця;
6 паставіў іх на век і на век вякоў: даў наказ, і ён не праміне.
7 Хваліце Госпада ад зямлі, зьмеі і ўсе бездані,
8 агонь, град, сьнег, лёд, бурны вецер, што спаўняеце слова Яго;
9 горы і ўсе ўзгоркі, дрэвы пладаносныя і ўсе кедры;
10 зьвяры і ўсе жывёлы, паўзуны і птушкі крылатыя.
11 Уладары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі на зямлі,
12 юнакі і дзевы, старыя з маладымі
13 хай славяць імя Гасподняе, бо імя Яго адзінага праславілася: хвала Яго на зямлі і ў небе,
14 і Ён уздыме рог народу свайго. Хвалебная песьня для ўсіх сьвятых Яго, сыноў Ізраіля, людзей, што набліжаюцца да Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Псалтыр Давіда, Псальм 148. Пераклад Аляксандара Надсана.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.