Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 55 Псалтыр, 55 глава

1 Кіраўніку хору. Пра людзей, аддаленых ад сьвятых, памятная песьня Давіда, калі паланілі яго чужынцы ў Гэфі.
2 Зьмілуйся нада мною, Божа, бо патаптаў мяне чалавек, увесь дзень, нападаючы, прыцясьняў мяне.
3 Ворагі мае тапталі мяне ўвесь дзень ад сьвітанку, бо многа тых, што нападаюць на мяне.
4 Яны збаяцца, а я буду спадзявацца на Цябе!
5 У Богу ўслаўлю словы мае; на Бога спадзяваўся я ўвесь дзень, не збаюся, што зробіць мне цела.
6 Увесь дзень яны грэбавалі словамі маімі, усе задумы іх былі супраць мяне на зло.
7 Яны паселяцца побач і схаваюцца, будуць сачыць за маімі крокамі, рабіць засаду на душу маю.
8 Ты ж ні за што не ратуй іх: у гневе выгубі гэтых людзей, Божа!
9 Я распавёў Табе пра жыцьцё маё, Ты паклаў сьлёзы мае перад Табою згодна з абяцаньнем Тваім.
10 Ворагі мае павернуць назад у дзень, калі я паклічу Цябе: вось я пазнаў, што Ты Бог мой.
11 У Богу ўслаўлю слова, у Госпадзе ўслаўлю сказ.
12 На Бога спадзяваўся я, не збаюся, што зробіць мне чалавек.
13 На мне, Божа, абяцаньні, якія споўню дзеля хвалы Тваёй,
14 бо Ты выбавіў душу маю ад сьмерці і ногі мае ад спатыкненьня. Буду даспадобы Госпаду ў сьвятле жывых.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 55 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.