1 Псалом Давіда. Судзі, Госпадзе, тых, што крыўдзяць мяне, паразі тых, што ваююць супраць мяне.
2 Вазьмі зброю і шчыт і ўстань мне на дапамогу.
3 Выцягні меч і перакрый дарогу тым, што гоняцца за мною; скажы душы маёй: «Я збаўленьне тваё».
4 Хай сумеюцца і засаромеюцца тыя, што шукаюць душы маёй; хай павернуць назад і зьбянтэжацца тыя, што надумваюць зло супраць мяне.
5 Хай будуць як пыл перад тварам ветру, і анёл Гасподні хай паразіць іх.
6 Хай дарога іх будзе цёмная і коўзкая, і анёл Гасподні хай гоніць іх,
7 бо яны без прычыны паставілі ўпотай сець сваю мне на загубу, дарэмна ганьбілі душу маю.
8 Хай сець, пра якую ня ведае, прыйдзе на яго і пастка, якую ўпотай паставіў, зловіць яго; і хай сам упадзе ў яе.
9 А душа мая ўзрадуецца ў Госпадзе, усьцешыцца збаўленьнем Яго.
10 Усе косьці мае скажуць: «Госпадзе, хто падобны да Цябе? Ты ратуеш беднага ад рукі больш дужых за яго і беднага і ўбогага ад рабаўнікоў яго».
11 Няправедныя сьведкі, устаўшы супраць мяне, дапытвалі мяне пра тое, чаго ня ведаў.
12 За дабро адплацілі мне злом і спусташэньнем душы маёй.
13 А я, калі яны дакучалі мне, адзяваўся ў зрэб’е і ўпакорваў постам душу маю, і малітва мая вернецца ў нутро маё.
14 Як бліжняму, як брату нашаму, так я дагаджаў ім; як той, што плача і сумуе, так я ўпакорваўся.
15 А яны пацяшаліся з мяне і, змовіўшыся, зьбіраліся біць мяне, а я ня ведаў; разышліся і не апамяталіся.
16 Спакушалі мяне, пагардліва насьміхаліся з мяне, скрыгаталі на мяне зубамі сваімі.
17 Госпадзе, як доўга будзеш глядзець? Выбаў душу маю ад злосьці іх, ад ільвоў адзіную маю!
18 На вялікім сходзе буду дзякаваць Табе, сярод шматлікага народу буду славіць Цябе.
19 Хай не пацяшаюцца з мяне тыя, што варагуюць няправедна супраць мяне, што ненавідзяць мяне без прычыны і моргаюць вачыма.
20 Бо яны мне гаварылі пра мір, а ў злосьці задумалі здраду.
21 Раскрывалі супраць мяне вусны свае, казалі: «Так, так! Мы бачылі на свае вочы!»
22 Ты бачыў, Госпадзе, дык не змаўчы! Госпадзе, не аддаляйся ад мяне!
23 Устань, Госпадзе, і ўваж суд мой, справу маю, Госпадзе мой і Божа мой!
24 Судзі мяне, Госпадзе, у справядлівасьці Тваёй: Госпадзе, Божа мой, хай не пацяшаюцца з мяне;
25 хай ня скажуць у сэрцах сваіх: «Добра, добра душы нашай»; і хай ня скажуць: «Мы яго праглынулі».
26 Хай сумеюцца і засаромеюцца разам тыя, што цешацца з маіх няшчасьцяў; хай пакрыюцца сорамам і ганьбаю ўсе, што шмат нагаворваюць на мяне.
27 Хай усьцешацца і ўзрадуюцца тыя, што жадаюць мне справядлівасьці, і хай тыя, што жадаюць супакою слугу Яго, кажуць заўсёды: «Хай узьвялічыцца Госпад!»
28 А язык мой будзе разважаць пра справядлівасьць Тваю, увесь дзень — пра хвалу Тваю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр Давіда, Псальм 34. Пераклад Аляксандара Надсана.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псалтыр, Псальм 34 в переводах:
Псалтыр, Псальм 34, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.