Библия Надсан Пераклад Аляксандара Надсана

Псалтыр, 20 Псалтыр, 20 глава

1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
2 Госпадзе, сілаю Тваёю будзе цешыцца ўладар і з Тваёй дапамогі будзе вельмі рады.
3 Ты даў яму, чаго жадала сэрца яго, і не адмовіў просьбе вуснаў яго.
4 Бо Ты апярэдзіў яго ласкавым блаславеньнем, вянец з каштоўных камянёў усклаў на галаву яго.
5 Ён прасіў жыцьця ў Цябе, і Ты даў яму даўгату дзён на век вякоў.
6 Вялікая слава яго ў збаўленьні Тваім, славу і велічнасьць Ты ўскладзеш на яго.
7 Бо Ты дасі яму блаславеньне на век вякоў, усьцешыш яго радасьцю прысутнасьці Тваёй.
8 Бо ўладар спадзяецца на Госпада і, дзякуючы ласцы Усявышняга, не пахісьнецца.
9 Хай рука Твая знойдзецца на ўсіх ворагах Тваіх, і правая рука Твая хай знойдзе ўсіх, што ненавідзяць Цябе.
10 У час наведаньня Твайго Ты ўчыніш іх, быццам распаленую печ: Госпад у гневе сваім устрывожыць іх, і агонь праглыне іх.
11 Плод іх з зямлі выгубіш і насеньне іх спасярод сыноў людзкіх,
12 бо яны ўзвалілі зло на Цябе, задумалі справы, якіх ня здолеюць выканаць;
13 бо Ты павернеш іх за хрыбет тварам да астаткаў Тваіх.
14 Устань, Госпадзе, у сіле Тваёй: будзем апяваць і ў песьнях славіць магутнасьць Тваю.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 20 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.