1 Кіраўніку хору. На досьвітку. Псалом Давіда.
2 Божа, Божа мой, пачуй мяне, чаму Ты мяне пакінуў? Далёка ад збаўленьня майго словы грэхападзеньняў маіх.
3 Божа мой, я буду клікаць удзень, і Ты не пачуеш, і ўночы — і гэта не бяздумнасьць для мяне.
4 Ты ж у сьвятыні прабываеш, Хвала Ізраіля!
5 На Цябе спадзяваліся айцы нашыя: спадзяваліся, і Ты выратаваў іх;
6 клікалі Цябе і былі збаўленыя; на Цябе спадзяваліся і не былі пасаромленыя.
7 Я ж — чарвяк, а не чалавек, прадмет кпінаў сярод людзей і ў пагардзе ў народзе.
8 Насьміхаліся з мяне ўсе, што бачылі мяне, гаварылі вуснамі, ківалі галовамі:
9 «Спадзяваўся на Госпада, дык хай Ён збавіць яго, хай выратуе, калі любіць яго».
10 Бо Ты мяне вывеў з улоньня, ад грудзей маці маёй Ты надзея мая.
11 Ад улоньня я адданы Табе, ад нутра маці маёй Ты Бог мой.
12 Не адыходзь ад мяне, бо пакуты блізка, бо няма нікога, хто дапамог бы.
13 Многія цяляты акружылі мяне, укормленыя быкі мяне абступілі.
14 Разявілі на мяне свае пашчы, быццам леў, што хапае і рыкае.
15 Разьліўся я, як вада, і рассыпаліся ўсе косьці мае, сэрца маё стала, быццам воск, што мякчэе ў нутры маім.
16 Як аскепак, высахла сіла мая, язык мой да горла майго прыліп, і Ты зьвёў мяне ў пыл сьмяротны.
17 Бо многія сабакі акружылі мяне, зграя злачынцаў абступіла мяне; яны прабілі рукі і ногі мае;
18 усе косьці мае палічылі, а самі прыглядаліся і насьміхаліся з мяне.
19 Падзялілі між сабою вопратку маю і аб адзеньні маім кідалі жэрабя.
20 Ты ж, Госпадзе, не аддаляй дапамогі Тваёй ад мяне: сьпяшайся мне на ратунак.
21 Выратуй ад мяча душу маю і ад сабачай лапы адзіную маю;
22 выбаў мяне ад пашчы льва і ад рогаў аднарогаў пакорнасьць маю.
23 Абвяшчу братам маім імя Тваё, сярод сходу буду ў песьнях славіць Цябе.
24 Вы, што баіцеся Госпада, хваліце Яго! Усё семя Якуба, слаўце Яго! Хай усё семя Ізраіля баіцца Яго,
25 бо Ён не пагардзіў малітвай убогага, і не разгневаўся, і не адвярнуў твару свайго ад мяне, і, калі я клікаў Яго, пачуў мяне.
26 Ад Цябе пахвала мая: на вялікім сходзе буду дзякаваць Табе. Споўню абяцаньні мае перад тымі, што баяцца Яго.
27 Бедныя будуць есьці і насыцяцца, і будуць хваліць Госпада тыя, што шукаюць Яго: сэрцы іх жыць будуць на вякі вечныя.
28 Успомняць і навернуцца да Госпада ўсе канцы зямлі, і паклоняцца Яму ўсе плямёны людзкія,
29 бо Гасподняе валадарства, і Ён пануе над народамі.
30 Усе сытыя на зямлі елі і пакланіліся. Перад Ім падуць ніц усе, што зыходзяць у зямлю, і душа мая жыве для Яго.
31 І семя маё будзе служыць Яму. Будзе вядомы Госпаду прышлы род,
32 і абвесьцяць справядлівасьць Яго народу, што мае нарадзіцца, што яго Госпад стварыў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр Давіда, Псальм 21. Пераклад Аляксандара Надсана.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псалтыр, Псальм 21 в переводах:
Псалтыр, Псальм 21, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.