1 Кіроўцу хору. На пачатку раніцы. Псалом Давіда.
2 Божа, Божа мой, пачуй мяне! Навошта мяне Ты пакінуў?
Далёка збаўленне маё нягледзячы на малаітвы мае.
3 Днём заклікаю Цябе, і не чуеш,
Ноччу заклікаю да ашалеласці.
4 Ты ў святым месцы жывеш, пахвала Ізраіля.
5 На Цябе спадзяваліся бацькі нашы,
Спадзяваліся, і Ты вызваліў іх.
6 Да Цябе заклікалі і ратаваліся,
На Цябе спадзяваліся і не мелі сораму.
7 А я чарвяк, а не чалавек —
Знявага і пагарда для людзей.
8 Усе, хто бачыць мяне, крывяцца,
Ківаюць галовамі:
9 «Спадзяецца на Бога? Хай ратуе Яго,
Калі ён так прыемны Яму».
10 Ты ўзяў мяне ад чэрава матчынага,
Каля грудзі матчынай Ты назіраў мяне.
11 Да Цябе я даручаны з нараджэння,
Ад матчынага ўлоння Ты мой Бог.
12 Не адыходзь ад мяне, бо наблізілася да мяне бяда,
І няма паблізу памагатага мне.
13 Абышлі мяне, як мноства быкоў,
Як валы тлустыя абступілі мяне.
14 Раззявілі на мяне пашчы свае,
Як той леў драпежны равуць.
15 Як вада я праліўся, пассыпаліся косці мае,
Сэрца мае, як той воск, патаяла ў грудзях маіх.
16 Зламалася моц мая як чарапок гліняны,
Язык мой прысох да гартані маёй, у попел смяротны я ізышоў.
17 Абышлі мяне як тыя сабакі, абступілі мяне злодзеі,
Прабілі ногі і рукі мае,
18 Перабралі ўсе косці мае,
Глядзяць з пагардай.
19 Рызы мае падзялілі сабе,
І аб вопратцы маёй кінулі жрэбя.
20 Ты, Божа, не адымі дапамогі ад мяне,
Паспяшайся абараніць мяне.
21 Ратуй ад зброі душу маю,
З лап сабачых — самотнага мяне.
22 Ратуй мяне ад зубоў ільвовых,
Ад рагоў буйвала збаві мяне.
23 Абвяшчу імя Твае братам маім,
Пасярод Царквы буду спяваць да Цябе.
24 Хто Бога баіцца, хваліце Яго! Увесь род Якава, слаўце Яго!
Да баіцца Бога ўвесь народ Ізраіля!
25 Як не пагрэбаваў і не адмовіў малення беднага,
І не адвярнуў твар Свой ад мяне, і калі клікаў да Яго, пачуў мяне.
26 Ад Цябе хвала мая, у царкве вялікай услаўлю Цябе,
Маленні ўзнясу перад богабаязнымі.
27 Хай ядуць бедныя і наядуцца, і ўсхваляць Бога тыя, хто шукае Яго,
І будуць жывыя іх сэрцы ў векі вечныя.
28 Узгадаюць і звернуцца да Бога ўсе канцы зямлі,
І паклоняцца Яму ўсе народы і царства.
29 Бо Божыя царства ўсе,
І Ён правіць ўсімі народамі.
30 Наядуцца і паклоняцца Яму ўсе дабрадзённыя на зямлі,
І прыпадуць да Яго ўсе зыходзячыя ў зямлю, і душа мая таму жыве.
31 І семя маё будзе працаваць на Яго,
Абвесціць Бога будучы род.
32 Абвесціць праўду Яго народу новаму,
Што Бог сатврыў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалцір, Псальм 21. Пераклад Міхаіла Астапчыка.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псалцір, Псальм 21 в переводах:
Псалцір, Псальм 21, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.