1 Кіроўцу хору. Песня сынам Карэя. Псалом.
2 Успляшчыце ў далоні, усе народы,
Усклікніце Богу радаснымі галасамі!
3 Бо страшны Госпад Вышні Бог
І найвялікшый Цар па ўсёй зямлі.
4 Пакарыў людзей і народы
Нам пад ногі нашы.
5 Дараваў нам набытак Свой,
Прыгажосць Якава, якую палюбіў.
6 Узыде Бог пры ўсклікненнях,
Узнімецца пры трубным голасе.
7 Спявайце Богу нашаму, спявайце!
Спявайце Цару нашаму, спявайце!
8 Бо Цар усёй зямлі Бог,
Спявайце Яму з розумам.
9 Валадарыць Бог над народамі,
Бог сядзіць на прастоле Сваім.
10 Выбраныя з людзей сабраліся з Богам Аўрамавым,
І на Божай землі магутна ўзвысяцца.