Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 85 Псалцір, 85 глава

1 Малітва Давіда.

Дахілі, Божа, вуха Твае,
І пачуй мяне, бо бедны я і ўбогі.
2 Захавай душу маю багабаязную,
Ратуй раба Твайго, Божа мой, што спадзяецца на Цябе.
3 Памілуй мяне, Божа,
Бо цэлы дзень заклікаю Цябе.
4 Узвясялі душу раба Твайго,
Бо да Цябе узнёс душу сваю.
5 Бо Ты, Божа, Добры і Рахманы
І шматміласны да ўсіх, хто кліча Цябе.
6 Прымі, Божа, малітву маю
І пачуй голас малення майго.
7 У дзень смутку заклікаў Цябе,
І пачуў мяне.
8 Няма падобнага да Цябе сярод багоў, Божа,
Няма падобнага па справах Тваіх.
9 Усе народы, што сатварыў Ты, прыйдуць і паклоняцца Табе, Божа,
І ўславяць імя Твае.
10 Бо Вялікі Ты і творыш цуды,
Ты Бог Адзіны.
11 Накіруй мяне, Божа, на шлях Твой, і пайду ў праўдзе Тваёй
Да ўзвясяліцца сэрца мае ў трапятаннi ад імя Твайго.
12 Праслаўлю Цябе, Божа мой, ад усяго майго сэрца,
Вечна славіць буду імя Госпада.
13 Бо вялікая дабрыня Твая да мяне,
Вызваліў душу маю ад пекла апраметнага.
14 Божа, пераступаючыя закон падняліся на мяне,
І процьма дужэйшых шукае душу маю, і не маюць Бога перад сабою.
15 І Ты, Божа мой, Шчодры, і Шматміласны,
І Шматцярпялівы, і Добры, і Існы
16 Ўбач мяне, і пашкадуй мяне, і дай моц дзіцяці Твайму,
І ратуй сына рабы Тваёй.
17 Зрабі мне зазнаку дабра, і да ўбачаць нянавіснікі маі і пасаромяцца,
Бо Ты, Божа, дапамог мне і суцешыў мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 85 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.