1 Малітва Маісея, чалавека Божыя.
2 Божа, прытулак быў для нас ад роду да роду.
3 Перш, чым узняліся горы, і сатварылася зямля і сусвет,
Ад веку і да веку Ты быў.
4 Не адвярніся ад нас змірыўшыхся,
Бо Ты казаў: «Звярніцеся сыны чалавечыя!»
5 Бо тысяча гадоў перад Тварам Тваім, Божа, што дзень учорашні,
Які прайходзіць, як варта начная.
6 Нікчэмныя іх гады, як трава ранішняя пройдуць,
Раніцай заквітнее, а ўвечары паападзе і засохне.
7 Бо змаліліся ў гневе Тваім,
І патрэсліся ад лютасці Тваёй.
8 Ляжаць бяззаконні нашы перад Табой,
І век наш пад святлом Твару Твайго.
9 Бо ўсе дні нашы скончаюцца,
І ў гневе Тваім змаліліся.
10 Гады нашы што павуцінне павучае, дзён нашых — семдзесят год, а ў сілах — восемдзесят год,
І большасць з іх — праца і хвароба, і ўціхамірымся і навучымся.
11 Хто зведаў моц гнева Твайго,
І ў страсе Тваім гнеў Твой спасціг?
12 Руку Тваю з’яві нам
І абарані мудрасцю сэрца наша.
13 Не звяртаешся, Божа, да нас даколі?
І уміласэрніся да рабоў Тваіх.
14 Напоўнімся з раніцы міласэрнасцю Тваёй, Божа,
І ўзрадуемся і ўзвясялімся.
15 Ва ўсе дні нашы ўзрадуемся, за ўсе дні, што Ты змаліў нас,
За гады, у якія бачылі ліха.
16 І ўбач рабоў Тваіх, сатвораных Табой,
І навучы сыноў іх.
17 І заззяе святло Ўладара Бога нашага на нас,
І справы нашых рук выправі ў нас, і справы рук нашых выправі.