1 Псалом Давіда, што спеты да Бога апасля слоў Хуса,
З калена Вяніяміна.
2 Божа, Божа мой, на Цябе спадзяюся.
Барані мяне ад усіх ганіцеляў маіх і ратуй мяне.
3 Да не пакрадуць, як той леў, душы маёй,
Калі няма паблізу ні ратавальніка, ні абаронцы.
4 Божа, Божа мой! Калі я што зрабіў благое,
Калі ёсць якая крыўда на руках маіх,
5 Калі я адпомсціў ліхам за ліха,
То няхай ўсё згублю ад рук ворагаў маіх.
6 Тады няхай вораг пазбавіць мяне жыцця і нагоніць мяне і патопча душу маю,
І слава мая няхай пойдзе попелам.
7 Паўстані ў гневе Сваім, і ўзнясіся над крэпасцю варагуючых на мяне,
Падыміся на суд па наказам, што Ты запаведаў.
8 І процьмы людзей абыдуць Цябе,
Узнязіся над імі ўвышыню.
9 Судзі, Божа, людзям усім,
Судзі і мне па праўдзе маёй і па нязлобе маёй.
10 Да скончыцца злаба грэшных, а правядны няхай ўзмацніцца,
Бо Ты, Божа, выпрабуешы сэрцы па праўдзе.
11 Ад Бога мне дапамога,
Што ратуе шчырыя сэрцам.
12 Бог — судзя правядны, моцны і доўгацярплівы,
І не кожны раз гнявіцца Ён.
13 Ён спагоніць кожны дзень жыцця,
Калі хто зробіць няпраўду, Ён вытанчыць меч Свой і нацягне лук,
14 І пакладзе ў яго палымяныя стрэлы,
І вытанчыць прылады смяротныя.
15 Вось бязбожны няпраўдай захварэў, зацяжарыў нянавісцю,
І нарадзіў ману сабе.
16 Яму капў і вялікі роў,
І сам уваліўся ў яго, што зрабіў.
17 Ліха яго да яго ж і звярнулася,
І на цемя яго няпраўда сышла ягоная.
18 Слаўлю Бога за праўду Яго,
І пяю імя Бога Вышняга.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 7 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.