Библия Астапчык Пераклад Міхаіла Астапчыка

Псалцір, 71 Псалцір, 71 глава

1 Пра Саламона. Псалом Давіда.

Божа, падай закон Твой цару,
І праўду Тваю сыну цара.
2 Каб судзіць народу Твайму па праўдзе,
І бедным тваім па справядлівасці.
3 Да прынясуць горы мір народаў,
І ўзгоркі — праўду.
4 Ён пачне судзіць людзям бедным,
І абароніць сыноў убогіх і забароніць паклёпніку.
5 І будзе з сонцам,
І наперад месяца быў да роду радоў.
6 Зыдзе, як дождж на пакос,
І як кропля кроплючая на зямлю.
7 Заззяе ў дні Ягоныя праўда,
Пакуль месяц не знікне.
8 І заваладарыць ад мора і да мора,
І ад ракі да самых краёў сусвету.
9 Перад Ім падуць Эфіопы,
І ворагі Ягоныя пыл заглынуць.
10 Цары Фарсійскія дары прынясуць,
Цары Аравійскія і Сава дары прывядуць.
11 І паклоняцца Яму ўсе цары зямныя,
І ўсе народы паслухаюць Яго.
12 Бо збавіць беднага ад гвалтаўніка,
І ўбогага, у якога няма дапаможцы.
13 Пашкадуе бедных і ўбогіх,
І душы іхнія ратуе.
14 Ад ліхвы і няпраўды ратуе душы іх,
І ў пашане будзе імя Яго перад імі.
15 І жыць будзе, і будзе мець золата Аравіі,
І будуць маліцца на Яго заўсёды, кожны дзень дабраславіць Яго.
16 І стане Ён сцвярджэннем ад зямлі да горных вяршынь,
Вышэй Лівана плады Ягоныя, і заквітнеюць гарады, як трава зялёная.
17 Зробіцца імя Яго дабраслаўлена навекі, наперадзе сонца стане імя Яго.
І дабрасловяцца ў Ім усе плямёны зямныя, усе народы ўлагодзяць Яго.
18 Дабраславёны Бог Ізраіляў,
Адзіны, што цуды стварае.
19 І дабраслаўлена імя славы Ягонай навекі і векі вечныя,
І напоўніцца славай уся зямля.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалцір, 71 глава. Пераклад Міхаіла Астапчыка

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.