1 Кіроўцу хору. На прыладах Шошанім Эдуф. Псалом Асафа.
2 Пастыр Ізраіля, учуй!
Кіруючы, як статак оўчы, Іосіфа, седзячы на Херувімах, явіся!
3 Перад Яфрэмам, і Веніямінам, і Манасіяй уздымі моц Тваю,
І прыходзь ратаваць нас.
4 Божа, звярніся да нас,
Прасвятлі твар Свой і ўратуемся.
5 Божа, Уладар сілаў!
Даколі гнявішся на малітву рабоў Тваіх?
6 Накарміў нас хлебам са слязьмі досыць
Напаіў на слязьмі без меры.
7 Паклаў нас на ганьбаванне суседзям нашым,
І ворагі нашы насміхаюцца з нас.
8 Божа, Уладар сілаў, звярніся да нас,
І прасвятлі твар Твой да нас, і ўратуемся.
9 Вінаград з Егіпту прынёс, выгнаў паганых,
І насадзіў яго
10 Расчысціў месца яму і насадзіў карэнні ягоныя,
І ён напоўніў зямлю.
11 Пакрыла горы цень ад яго,
І галіны ягоныя абвілі кедры Божыя.
12 Выцягнуў галінкі свае аж да мора,
І нават да рэкаў галінкі яго.
13 Навошта зрынуў плот ягоны,
Што абрываюць усе праходзячыя міма?
14 Пашкодзіў яго вяпрук дубраўны,
І звер самотны паеў яго.
15 Божа сілаў, звярніся, і паглядзі, і бач,
І наведай вінаград гэты,
16 І ўмацуй, што насадзіла рука Твая,
І сына чалавечага, якога ўмацаваў Ты.
17 Бо выкапаны і папалены полымем,
Ад пакарання Твайго пагінуць.
18 Няхай дабраспрыяе рука Твая чалавеку рукі Тваёй,
І сыну чалавечаму, якога ўмацаваў Сабе.
19 І не адыдзем ад Цябе,
І ажывіш нас, і імя Твае заклічам.
20 Божа, Божа сілаў, звярніся да нас,
І прасвятлі твар Свой на нас і ўратуемся.