1 Псалом Давіда.

Судзі, Божа, крыўдзіцяляў маіх,
Перамажы перамагаючых мяне.
2 Вазьмі зброю і шчыт
І стань на абарону маю.
3 Дастань меч і выйдзі супраць ганіцеляў маіх.
Кажы душы маёй, Божа: «Я ратаванне твае».
4 Да пасаромяцца шукаючыя душы маёй,
Да звернуцца назад і пасаромяцца тыя, што жадаюць мне ліха.
5 Да зробяцца яны як попел на паветры,
І анёл Божы развее іх.
6 Да зробіцца шлях іх цёмны і слізкі,
І анёл Божы пагоніць іх.
7 Бо для нявіннага схавалі яны сетку сваю,
Без віны дамагаліся душы маёй.
8 Да патрапяць раптоўна ў сеці свае, і капкан, што схавалі, зловіць іх,
І ў пастку няхай да патрапяць.
9 А душа мая ўзрадуецца пра Бога,
Узвясяліцца аб ратаванні Яго.
10 Усе косці мае заклікаюць: Божа, Божа, няма падобных Табе,
Ты ратуеш беднага ад рук мацнейшага за яго, сірага і ўбогага — ад рабаўнікоў іх.
11 Паўсталі на мяне сведкі няправыя,
Аб чым не ведаў, аб тым пыталі мяне.
12 Адшанавалі мне ліхам за дабро
І забыццём памяці пра мяне.
13 Калі яны варагавалі са мной, я апрануў лахманы і змірыў пастом душу сваю,
І малітва мая назад да мяне звярнулася.
14 Як братам і блізкім, я ім дагаджаў,
Як сетуючы і плачучы, змірыўся.
15 А яны на мяне сабраліся з радасцю, сабраліся параніць мяне,
Не дазналіся, падзяліліся, не змілаваліся.
16 Спакушалі мяне, падражнялі мяне,
Насміхаліся, скрыгаталі зубамі сваімі.
17 Божа, ці бачыш? Пакрый душу маю ад ліхадзейства іх,
Ад гэтых ільвоў абарані адзінароднага мяне.
18 Праслаўлю Цябе ў царкве шматлюднай,
Сярод народа ўсхвалю Цябе.
19 Да не ўзносяцца нада мной варагуючыя на мяне без праўды,
Нянавідзячыя мяне дарэмна, што перамігаюцца вачыма.
20 Бо мірна звяртаюцца да мяне,
Але задумляюць ліха.
21 Раззявілі на мяне вусны свае,
Мовяць: «Так, так, бачылі вочы нашы».
22 Убач, Божа, гэта, не прамаўчы,
І не пакінь мяне, Божа мой.
23 Паўстані, Божа, і звярніся да праўды маёй,
Божа, Божа мой, — і да гэтай цяжбы маёй.
24 Судзі мяне, Божа, па праўдзе Тваёй,
Божа мой, Божа, да не павясяляцца яны пра мяне.
25 Да не кажуць у сэрцы сваім: «Добра, добра для нас».
Да не кажуць яны: «Пажрэм яго».
26 Да пасаромяцца ўсе разам, хто майму гору радуецца,
Да агарнуцца ў сорам, хто нада мною ўзносіцца.
27 Да парадуюцца і павясяляцца ўсе жадаючыя мне праўды,
І няхай кажуць і кажуць: «Да ўзнясецца Бог, што жадае міра рабу Свайму».
28 І язык мой узвесціць праўду Тваю,
Кожны дзень — пахвалу Тваю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалцір, Псальм 34. Пераклад Міхаіла Астапчыка.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Псалцір, Псальм 34 в переводах:
Псалцір, Псальм 34, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.