Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Нэгэміна 2 Нэгэміна 2 раздзел

1 І сталася ў месяцу Нісане, дваццатага году Артаксэркса караля, што віно было перад ім. І я падняў віно, і падаў каралю; і ня бываў смутны перад ім.
2 І сказаў імне кароль: «Чаму відзеньне ў цябе смутнае, а ты ня хворы? Гэта нічога іншага, як смутак на сэрцу». Я надта спалохаўся.
3 І сказаў каралю: «Хай жывець кароль на векі! Як ня быць смутным відзеньню майму, калі места, дом грабоў бацькоў маіх, спустошана, і брамы яго спалены цяплом!»
4 І сказаў імне кароль: «Чаго ж ты хочаш?» Я памаліўся Богу нябёснаму,
5 і сказаў каралю: «Калі здаецца добрым каралю, і калі слуга твой знайшоў ласку ў ваччу тваім, то пашлі мяне да Юдэі да места грабоў бацькоў маіх, і я адбудую яго».
6 І сказаў імне кароль, — караліца таксама сядзела ля яго: «Як доўга ты будзеш у дарозе, і калі зьвернешся?» І люба гэта было перад відзеньням караля, і паслаў мяне, і я прызначыў яму час.
7 Адлі я сказаў каралю: «Калі ласка каралёва, хай дадуць імне лісты да вайводаў за Ракою, каб мяне прапусьцілі, пакуль я дайду да Юдэі,
8 І ліст да Асафа, загадніка лясамі, каб ён даў імне дзерва зрабіць балькі да брамаў гораду каторы ля дому, і на сьцяну места, і на дом, у каторы я ўвыйду». І даў імне кароль, подле добрае рукі Бога майго да мяне.
9 І прышоў я да зарэчных вайводаў, і даў ім лісты каралеўскія. Кароль жа паслаў з імною вайводцаў а коньнікаў.
10 І пачуў Санвалат, Гороніт а Това, слуга Амонскі, і ім было вельмі прыкра, што прышоў чалавек глядзець дабра сыном Ізраелявым.
11 І прышоў я да Ерузаліму. І, прабыўшы там тры дні,
12 Устаў я ночы з крыхою людзёў з імною і нікому не сказаў, што Бог мой палажыў імне на сэрца зрабіць Ерузаліму; жывёлы ж ня было з імною ніякае, апрача тае, на каторай я ехаў.
13 І праехаў я ночы пераз браму Даліны перад жаралом Драконавым да брамы Гнаявое; і агледзеў я разбураныя сьцены Ерузаліму і яго брамы, спаленыя цяплом.
14 І пад’ехаў я да брамы Жарала і да каралеўскае копані; але ня было месца прайсьці жывёле, каторая была пад імною;
15 І я падняўся ночы ля цур’я, і агледзеў сьцяну, і зьвярнуўся, і праехаў брамаю Даліны, і зьвярнуўся.
16 І дзяржаўцы ня ведалі, куды я хадзіў і што я рабіў: я дагэнуль не азнайміў ані Юдэям, ані сьвятаром, ані паном, ані дзяржаўцам, ані іншым, што рабілі работу.
17 Тады сказаў я ім: «Вы бачыце гароту, у якой мы, што Ерузалім спустошаны і брамы яго спаленыя цяплом; пайдзіце, і збудуйма сьцяну Ерузаліму, і ня будзе балей у паніжэньню».
18 Тады я азнайміў ім праз руку Бога майго, што была добрай да мяне, а таксама словы каралеўскія, што ён казаў імне. І яны сказалі: «Станьма й будуйма». І пасілілі рукі свае на дабро.
19 І пачуў Санвалат, Гороніт а Това, слуга Амонскі, і Ґешэм Арабін, і насьміхаліся з нас, і грэбавалі намі, і гукалі: «Што гэта за дзела, каторае вы робіце? Ці ня бунтуецеся супроці караля?»
20 Я даў ім адказ і сказаў ім: «Бог нябёсны, Ён дасьць нам дасьпех, і мы, слугі Ягоныя, станем і будзем будаваць; а вам нямаш дзелі ані права, ані памяткі ў Ерузаліме».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Нэгэміна, 2 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.