1 Псальма Давідава. СПАДАРУ, пачуй малітвую маю, нахіні вуха да маленьня майго; подле вернасьці Свае адкажы імне, подле справядлівасьці Свае.
2 Не правуйся із слугою Сваім, бо не аправіцца ніякі жывучы перад Табою;
3 Бо перасьлядуе непрыяцель душу маю, прыціснуў аж да зямлі жыцьцё мае, пасадзіў мяне ў цемрадзі, падобна да даўно памерлых.
4 І млее ў імне дух мой, у нутру маім сьцерхла сэрца мае.
5 Прыпамінаю даўнейшыя дні, размышляю праз усі ўчынкі Твае, справу рук Тваіх разважаю.
6 Выцягаю рукі свае да Цябе; душа мая — да Цябе, як выпраглая зямля. Сэля.
7 Борзда адкажы імне, СПАДАРУ; дух мой чэзьне; не схавай відзеньня Свайго ад мяне, каб ня быць імне падобным да тых, што зыходзяць да долу.
8 Дай імне нараніцы пачуць міласэрдзе Свае, бо на Цябе я спадзяюся; дай імне пазнаці дарогу, па каторай я маю йсьці, бо да Цябе я ўздыймаю душу сваю.
9 Вывальні мяне ад непрыяцеляў маіх, СПАДАРУ; уцякаю да Цябе схавацца.
10 Наўчы мяне паўніць волю Тваю, бо Ты Бог мой; добры Дух Твой хай вядзець мяне да зямлі простае.
11 Дзеля імені Свайго, СПАДАРУ, пажваў мяне; у справядлівасьці Сваёй выцягні душу маю з гароты.
12 І зь міласэрдзя Свайго адатні непрыяцеляў маіх і зьнішч усіх тых, што ўціскаюць душу маю, бо я слуга Твой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Псалтыр, Псальм 143. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Псалтыр, Псальм 143 в переводах:
Псалтыр, Псальм 143, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда
  7. Комментарии Сперджена


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.