Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 да Карынцян, 9 Другі да Карынцян, 9 глава

1 Бо праз памогу сьвятым лішне імне пісаць вам,
2 Бо ведаю гатоў вашу, каторай я хваліўся Македонянам, што Ахая прыгатаваўшыся ад леташняга году, і рупатлівасьць ваша захоціла вялікі лік.
3 Братоў жа я паслаў, каб гэна пахвала наша вамі ня была пустой узглядам гэтага, каб, як я казаў, вы былі прыгатаваўшыся,
4 Каб не прылучылася, як прыйдуць із імною Макядоняне і засьпеюць вас непрыгатаваўшыся, што былі б мы (не кажу вы) засаромлены з гэтага даверу.
5 Затым я ўважаў за канечне патрэбнае маліць братоў пайсьці да вас і загадзя скончыць уперад абешчанае дабраславенства вашае, каб яно магло быць гатова, як дабраславенства, а ня як гальлівасьць.
6 Гэта ж так: хто сее шчадна, і жаць будзе шчадна; а хто сее дабраславенства, і пажнець дабраславенства.
7 Кажны, як замерыў у сэрцу сваім, ня ў смутку ані з прынукі, бо ахвотна даючага любе Бог.
8 Бог жа можа забагаціць вас кажнай ласкаю, каб вы заўсёды і ўсяго мелі даволі, каб былі багатыя кажным добрым учынкам,
9 Як напісана: «Рассыпаў, даў бедным, справядлівасьць Ягоная трывае на векі».
10 Тый жа, што дастаўляе сяўбу сяўбіту, даставе й хлеб на ежу, і памножа сяўбу вашу, і прыспора плады справядлівасьці вашае,
11 Каб вы ўсяляк забагацелі дзеля кажнае шчырае шчодрасьці, каторая пераз нас дзее дзякаваньне Богу.
12 Бо памога слугаваньня гэтага ня толькі запаўняе нястачу сьвятых, але й збыткуе ў шмат дзякаваньняў Богу.
13 З даведаньня гэтае службы яны славяць Бога за падаўкосьць вызнаньня вашага Дабравесьці Хрыстовае і за шчырае ўзаем’е зь імі а з усімі,
14 І моляцца за вас, і тужаць па вас з прычыны нязьмернае ласкі Божае вам.
15 Дзякі Богу за неапісальны дар Ягоны!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другі да Карынцян, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.