Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

2 да Карыньцянаў 3 Другое да Карыньцянаў 3 раздзел

1 Няўжо-ж пачынаць нам ізноў знаёміцца? Няўжо-ж патрэбны для нас, як для некаторых, паручаючыя лісты да вас, ці паручаючыя ад вас?
2 Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які пазнаюць і чытаюць усе́ людзі;
3 вы пака́зваеце сабою праз служэньне нашае, што вы — ліст Хрыстовы, напісаны не́ чарніламі, але Духам Бога Жывога, не на каме́нных табліцах, але на цяле́сных табліцах сэрца.
4 Гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста
5 не затым, што мы здольныя думаць не́шта ад сябе́, быццам із сябе́, але здольнасьць нашая ад Бога:
6 Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запаве́ту, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.
7 Калі-ж служэньне сьме́рці ў літарах, выкаванае на камнях, было ў слове, ажно сыны Ізраілявы не маглі глядзе́ць на аблічча Майсе́явае праз славу аблічча яго, якая мінае,
8 дык ці ня шмат бале́й будзе ў славе служэньне духа?
9 Бо, калі служэньне асуджэньня есьць слава, дык шмат бале́й багата славаю служэньне апраўданьня.
10 Дый услаўленае наве́т ня слаўнае ў тэй ме́ры з прычыны славы, што мае выявіцца.
11 Бо, калі слаўна тое, што мінае, тым балей у славе, што астае́цца.
12 Дык, маючы вось гэткую надзе́ю, паступаем з вялікай адвагаю.
13 Але ня так, як Майсе́й, які пакрываў аблічча свае́, каб сыны Ізраілявы не пазіралі на канец таго, што мінае.
14 Але зацьміліся розумы іх, бо тая-ж заслона да сягоньняшняга дня астае́цца нязьнятай пры чытаньні старога запаве́ту, бо яна ў Хрысьце́ зьніштажаецца.
15 Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсе́я, заслона ляжыць на сэрцах іхніх;
16 але, калі зварачаюцца да Госпада, заслона здымаецца.
17 Бо Госпад ёсьць Дух; а гдзе́ Дух Гасподні, там свабода.
18 Мы-ж усе́, адкрытым абліччам, як у люстры, пазіраючы на славу Гасподню, перамяняемся ў той жа абра́з ад славы ў славу, як ад Гасподняга Духа.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другое Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 3 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

2 да Карыньцянаў 3 раздзел в переводах:
2 да Карыньцянаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.