1 Слухайце словы, каровы вашанскія, каторыя на гары Самарскай, што ўціскаеце бедных, трышчыце ўбогіх, што кажаце гаспадаром сваім: «Прынясі, і будзем піць».
2 Прысягнуў Спадар СПАДАР сьвятасьцю Сваёю, што, гля, настануць дні на вас, што Ён возьме вас крукамі й патомкаў вашых вудамі.
3 «І выйдзеце кажная асобна пераз праломы, і кінеце ў Гармоне», — агалашае СПАДАР.
4 «Прыйдзіце да Бэт-Элю й рабіце выступы; у Ґілґале размножча выступ і прыносьце кажнае раніцы аброкі свае, трэйцяга году дзесяціны свае.
5 І паліце аброкі падзякі зь кіслым, і абяшчайце, агалашайце самахотныя аброкі, бо гэта вы любіце, сынове Ізраелявы», — агалашае Спадар СПАДАР.
6 «І Я таксама даў вам чысьціню зубоў у вусіх местах вашых і ў жадобу хлеба ў вусіх месцах вашых; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне», — агалашае СПАДАР.
7 «І Я таксама запыніў ад вас дождж за тры месяцы да жніва, і паліў дождж на адно места, а на другое не паліў; адна дзялёнка была намочана дажджом, а дзялёнка, што дождж не паліў, сохла.
8 Дык два, тры месты цягнуліся да аднаго места, каб піць ваду, але не маглі досыць напіцца; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне», — агалашае СПАДАР.
9 «Выцяў вас іржою а цьвільлю; множасьць садоў вашых а вінішчаў вашых а фіґаў вашых а аліўкаў вашых пажэрла вусень, вы, адылі, не навярнуліся да Мяне», — агалашае СПАДАР.
10 «Паслаў на вас ліпучку подле спосабу ягіпецкага, забіваў маладзёнаў вашых мячом, і забіраў у палон коні іхныя, і прычыніў, што смурод із табараў вашых ішоў у ноздры вашы; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне», — кажа СПАДАР.
11 «Вывярнуў вас, як Бог вывярнуў Содому а Ґомору, і вы былі, як галавешка, уратаваная з пажару; вы, адылі, не навярнуліся да Мяне», — агалашае СПАДАР.
12 «Затым гэтак Я зраблю табе, Ізраелю; дык прыгатуйся наўпярэймы Бога Свайго, Ізраелю!»
13 Бо, гля, Ён Тый, што хармуе горы і твора вецер, і наказуе людзіне што за думка Ягоная, што абарачае раніцу ў цямноту й ступае па ўзвышшах зямлі; СПАДАР, Бог войскаў, імя Ягонае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.