1 Слухайце слова гэтае, у каторым я падыймаю на вас галашэньне, доме Ізраеляў:
2 «Павалілася, ня ўстане ўжо, маладуха Ізраелява кінецца на зямлю сваю, няма каму падняць яе»;
3 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «У месьце, з каторага выходзіла тысяча, застанецца сто, і ў тым, з каторага выходзіла сто, застанецца дзесяць дому Ізраельскаму»;
4 Бо гэтак кажа СПАДАР дому Ізраеляваму: «Шукайце Мяне, і вы будзеце жыць.
5 Але ня шукайце Бэт-Элю ані ўсходзьце да Ґілґалу, ані да Беер-Шэвы пераходзьце; бо Ґілґал канечне пойдзе ў палон, і Бэт-Эль зыйдзе на нішто».
6 Шукайце СПАДАРА — і будзеце жыць, каб Ён ня выбух, як цяпло, у доме Язэпавым, і пажэр, і ня было каму згасіць у Бэт-Элю.
7 Вы, што абарачаеце ў палын суд, і справядлівасьць на зямлю кідаеце,
8 Шукайце Таго, што ўчыніў сем гвездаў а Касцы, і абарачае ў раньне цень сьмерці, і робе дзень цемным як ноч, што прыгукае воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя Ягонае;
9 Што змацняе глабаньніка супроці дужога, так што глабаньнік прыйдзе на горад.
10 Яны ненавідзяць таго, хто гане ў браме, і брыдзяцца тым, хто гукае беззаганна.
11 Дык за тое, што топчацеся па бедных і бярыце ад іх бярэма пшонкі, вы пастанавілі дамы з часанага каменя, але ня будзеце жыць у іх, засадзілі прыемныя вінішчы, але ня будзеце піць віна іх;
12 Бо Я ведаю чысьленыя выступы вашы й цяжкія грахі вашы: уціскаюць справядлівага, бяруць лапаны і адпіхаюць бедных у браме.
13 Затым разумны ў гэтым часе маўчыць, бо гэта час благі.
14 Шукайце дабра, а ня ліха, каб вы маглі жыць; і гэтак СПАДАР, Бог войскаў, будзе з вамі, як вы гукаеце.
15 Ненавідзьце ліха й любіце дабро, устанавіце суд у браме; можа СПАДАР, Бог войскаў, будзе ласкавы да астачы Язэпавае.
16 Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Спадар: «На ўсіх вуліцах жалоба, і будуць казаць на ўсіх гасьцінцах: "Авохці! авохці!" і прыгукаюць ралейніка да жалобы і ўмеючых пахоўныя песьні — плакаць!
17 І ў вусіх вінішчах будзе жалоба, бо Я прайду сярод цябе», — кажа СПАДАР.
18 Бяда вам, каторыя зычыце дня СПАДАРОВАГА! Нашто вам гэты дзень СПАДАРОЎ? ён — цямнота, а не сьвятліня, —
19 Як калі людзіна ўцячэць ад лява — і мядзьведзь пярэйме яе, і ўвыйшоў у дом, і аперся рукою сваёю аб сьцяну — і гад укусіў бы яго.
20 Хіба не цямнота дзень СПАДАРОЎ, а сьвятліня? цемрадзь і ніякага бліску ў ім.
21 «Ненавіджу Я, грэбую сьвятамі вашымі і ня буду нюхаць аброкаў на ўрочыстых зборах вашых.
22 Хоць вы абракаеце Імне ўсепаленьні а хлебныя аброкі вашы, Я ня зычу ані зірну на супакойныя аброкі вашы з укормленае жывёлы.
23 Здаль ад Мяне вераск песьняў сваіх, і гуку гусьляў тваіх Я ня буду слухаць.
24 Але няхай цячэць, як вада, суд, і справядлівасьць — як магучы цурэй.
25 Аброкі а дары ці бліжылі вы Імне на пустыні сорак год, доме Ізраеляў?
26 Але вы насілі будку Молаха вашага й Кіюна, абразы вашы, гвязду бога вашага, каторыя самы сабе рабілі.
27 За тое Я прычыню, што вы пойдзеце ў палон за Дамашк», — кажа СПАДАР, каторага імя Бог войскаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Амоса, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.