Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Матауша 12 Паводля Матауша 12 раздзел

1 Таго часу прайходзіў Езус паміж збожжа ў сыботу, а вучні ягоныя, будучы галоднымі, пачалі зрываць ды есьці каласы.
2 Фарызэі-ж, угледзеўшы гэта, сказалі яму: Вось вучні твае робяць, чаго ня можна рабіць у сыботу.
3 Але ён адказаў ім: Ці вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як захацеў есьці і тыя, што былі з ім?
4 Як ён увайшоў у дом Божы і еў ахвярныя хлябы, якіх ня можна было есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятаром?
5 Або ці вы ня чыталі ў законе, што ў сыботы святары ў святыні ломяць сабат і астаюцца бяз віны?
6 А я вам кажу, што тут ёсьць большы за сьвятыню.
7 І калі-б вы ведалі, што значыць: «Міласэрдзя хачу, а не ахвяры» (Оз. 6:6) дык ніколі не асудзілі-б бязьвінных.
8 Бо Сын чалавечы ёсьць Усеваладарам і суботы.
9 А адыйшоўшы адтуль, прыйшоў у іхнюю бажніцу.
10 І вось быў там чалавек, які меў сухую руку, дык выпытваліся яго: «Ці можна ў сыботу аздараўляць?» каб абвінаваціць яго.
11 А ён сказаў ім: Ці ёсьць спаміж вас такі чалавек, што, маючы адну авечку, ня ўзяў-бы ды ня выцягнуў-бы яе, калі-б яна ў сыботу ўвалілася ў яму?
12 Наколькі-ж вартасьнейшы чалавек за авечку? Таму-то «можна рабіць дабро і ў сыботы.
13 Тады кажа чалавеку: Выцягні руку тваю! Той выцягнуў — і стала яна здарова, як і другая.
14 А фарызэі, выйшаўшы, змаўляліся, як-бы яго згубіць.
15 Адыж Езус, ведаючы, адыйшоў адтуль, і пайшлі за ім многія і аздаравіў усіх.
16 Ды загадаў ім, каб ня выяўлялі яго;
17 каб споўнілася тое, што было сказана праз Ізаю прарока (42:1−4), які кажа:
18 «Вось слуга мой, якога я выбраў; улюбёны мой, якога вельмі спадабала душа мая. Узлажу на яго духа майго і будзе абвяшчаць суд народам
19 Ня будзе спрачацца і ня будзе крычаць ды ніхто не пачуе на вуліцах голасу ягонага.
20 Трысьціны надломленае не пераломіць і пакульля тлеючага не загасіць, пакуль не давядзе суду да перамогі.
21 І на імя яго спадзявацімуцца народы».
22 Тады прывялі да яго чалавека, што меў дзябальства, ды быў сьляпым і нямым, і аздаравіў яго, так што гаварыў і відзеў.
23 І стаўпянелі ад дзіва ўсе людзі ды казалі: Ці гэта ня сын Давіда?
24 А фарызэі, пачуўшы, сказалі: Ён нячысьцікаў выганяе ня йнакш, як праз Бэльзэбуба, дзябальскага князя.
25 Адыж Езус, ведаючы іхнія думкі, сказаў ім: Усякае валадарства, падзелена супроць сябе, апусцее, і ўсякі горад або дом, раздзяліўшыся проціў сябе, ня устоіць.
26 А калі нячысьцік нячысьціка выганяе, то ён падзелены супроць сябе дык як тады астоіцца валадарства ягонае?
27 І калі я праз Бэльзэбуба выганяю нячысьцікаў, то вашыя сыны чыёю сілаю выганяуюць? Таму-то яны будуць вам судзьдзямі.
28 Але калі я Духам Божым дзяблаў выганяю, то, значыцца, прыйшло на вас валадарства Божае.
29 Або як можа хто увайсьці ў дом волата й разграбіць яго снадзіва, не звязаўшы перш волата? І тады апустошыць дом ягоны.
30 Хто не са мною, той проці мяне, і хто ня збірае са мною, растрачвае.
31 Дзеля таго кажу вам: Усякі грэх і ганбаванне будзе людзям адпушчана, адыж ганбаванне проці Духа не даруецца.
32 І хто-б сказаў слова на Сына чалавечага, будзе яму адпушчана, але хто-б сказаў супроць Духа Святога, ня будзе яму адпушчана, ані ў гэтым веку, ані ў будучым.
33 Або прызнайце дрэва добрым і плод яго добрым, або прызнайце дрэва благім, і плод яго благім, бо-ж дрэва пазнаецца з плоду.
34 Родзе гадавы! як вы можаце гаварыць бо добрае, калі вы благія? З паўнаты сэрца вусны гавораць.
35 Добры чалавек з добрага скарбу выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу выносіць благое.
36 Кажу-ж вам, з кожнага пустога слова, якое вымавяць людзі, дадуць адказнасьць у судны дзень.
37 Бо са слоў сваіх ты будзеш апраўданы і са слоў сваіх будзеш асуджаны.
38 Тады некаторыя з кніжнікаў і фарызэяў адазваліся, кажучы: Вучыцель, хацелася-б нам ад цябе знак убачыць.
39 Ён-жа ў адказ ім гавора: Род крывадушны й чужаложны знаку шукае, адыж знак ему ня будзе дадзены, апрача знаку Ёны прарока.
40 Бо як Ёна быў у нутры рыбы тры дні і тры ночы, гэтак будзе Сын чалавечы ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
41 Мужы Нінівійскія стануць на судзе з гэтым родам і асудзяць яго, бо яны пакаяліся ад навукі Ёны, а вось тут большы за Ёну.
42 Каралева з паўдня стане на судзе з гэтым родам і асудзіць яго, яна бо прыйшла з крайсьвету, каб паслухаць Салямонавай мудрасьці, а вось тут большы за Салямона.
43 А калі дух нячысты выйдзе з чалавека, блукаецца па бязводных мясцох, шукаючы супачынку, і не знайходзіць.
44 Тады кажа: «Вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў». І, прыйшоўшы, знайходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным.
45 Тады йдзе і бярэ з сабою сем другіх духаў, горшых за сябе, і, ўвайшоўшы, жывуць там і бываюць апошнія справы таго чалавека горш першых. Гэтак будзе і з гэтым ліхім родам.
46 Калі ён яшчэ прамаўляў да грамады, вось маці ягона й браты стаялі на дварэ, хочучы з ім гутарыць.
47 І нехта сказаў яму: Вось маці твая й браты твае стаяць вонках, шукаючы цябе.
48 Ён-жа ў адказ таму, што гаварыў да яго, кажа: Хто-ж мая матка і хто мае браты?
49 І, паказваючы рукою на вучняў сваіх, сказаў: Во маці мая і браты мае.
50 Бо хто-б спаўняў волю Айца майго, каторы ёсьць у небе, той мне брат, і сястра, і матка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша, 12 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Матауша 12 раздзел в переводах:
Матауша 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.